Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч (нар. 30 сакавіка 1931 г., вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец.
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 г. — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (у 1968—1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук (1963). Прафесар (1994). Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006).Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1971), сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі медалямі. Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Народная воля», «Наша ніва», «Гродзенская праўда» і інш., энцыклапедыях, навуковых зборніках. Працаваў на кафедры літаратуры Гродзенскага педінстытута імя Я.Купалы ў 1957—1968 гг., на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы ў 1968—1990 гг. (у 1968—1974 — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры гэтага ўніверсітэта ў 1990—2006 гг. (у 1991—2001 гг. — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ў 2006—2013 гг., на кафедры турызму і культурнай спадчыны ў 2013—2017 гг. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік аспірантаў 3-х кандыдатаў навук.
Старшыня Гродзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэння»(2004—2014). Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).
Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычных выданнях, перыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
Крыніца: be.wikipedia.org
Аляксей Пяткевіч памёр у Горадні 11 сакавіка 2022 г.
Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфу». Пячатка Вітаўта, зброя ягонага войска, Вітаўтавы харугвы — усё гэта магло быць цудоўным замяняльнікам чырвона-зялёнай савецкасц... Болей »
У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя каштоўнасці Гродзеншчыны: у Новым каралеўскім замку захоўваюцца музейныя зборы, калекцыя старадрукаў і фонды Абласной бібліятэкі ім... Болей »
У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »
* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »
* Bernacki Bartłomiej, Prasowa kampania propagandowa na rzecz kolektywizacji rolnictwa w zachodnich obwodach BSRR w latach 1939-1941 * Białokur Marek, Białorusini w myśli politycznej Joachima Bartoszewicza * Dmitruk Stefan, Recenzje, konferencje: Mironowicz Antoni, Sylwester Czetwertyński, biskup białoruski, Białystok 2004 * Fionik Doroteusz, Kler parafialny Kościoła wschodniego w powiecie bielskim w 1816 roku * Gajd... Болей »
* Kołchozy na Bialostocczyźnie w latach 1940-1941 w świetle ankiet opisowych z 1948 r. (Sławomir Iwaniuk) * recenzje, konferencje: K. Krajewski, T. Łabuszewski. Białostocki Okrąg AK-AKO VII 1944-VIII 1945, Warszawa 1997 (Sławomir Iwaniuk) / Antoni Mironowicz, Teodozy Wasilewicz, archimandryta shicki. biskup białoruski, Białystok 1997 (ks. Grzegorz Sosna) / Białorusini Sokólszczyzny (Wiesław Choruży) / „Historia Białorusi i dzieje B... Болей »
* Астапенка 3, Васількі. "Агнямі і кроўю сардэчных паэм...". Над чорнымі хмарамі. На белым пагорку * Астапенка Змітрок, Вершы * Гартны Ц., Бяздольны * Дасаева Таццяна, Пясняр працы і змагання: Літаратурны партрэт Цішкі Гартнага * Зайцава Ганна, Міцкевіч Вера, "Забытыя беларускія словы": Паводле запісаў у сшытках Якуба Коласа 1950-х гг. * Карабельнікава Людміла, Беларуская мова. Практычны курс: Урок 9 * Крас... Болей »
Сяргей Габрусевіч. Слова да чытача # З Францам Гінтаўтам размаўляе Руслан Казлоўскі # Андрэй Майсяёнак. Фонд Храптовіча на Гродзеншчыне # Уладзімір Урбановіч. Саламон Майман — філосаф з Мірскай акадэміі # Валеры Чараліца. Аўтограф на кнізе # Юры Гумянюк. Рэтраспэктыва # Андрэй Пяткевіч. Я пайшоў блізкі сьвет # Сяргей Дрозд. Называцца высокім імем чалавека # Язэп Палубятка. Старадаўнія беларускія абразы і праклёны # Аляксей Сабасцян. Шлю... Болей »