Ляхновіч Павал, нарадзіўся ў 1954 годзе на поўначы Мінскай вобласьці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі на ракаўшчыне і ў Ракаве, Валожынскага раёну, Мінскай вобласьці. Адукацыю атрымаў у Ракаўскай сярэдняй школе і Вышэйшай Ваенна-марской вучэльні ў г. Баку (Азэрбайджан). Служыў на Паўночным флоце на падводных і надводных караблях. Празаік, журналіст і перакладчык. Аўтар зборнікаў апавяданьняў “Пачатак сезона” і “Золата князёўны”, аўтар перакладу з польскай кнігі В. Цішэка “З Богам у Расеі”. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Жыву ў Пінску. Жанаты, маем дарослую дачку.
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Нядаўна зайшоў у нашу пасялковую бібліятэку — зачынілі чарговую кніжную кропку на раёне, і новая партыя прыйшла на макулатуру. Стосы звязаных вяроўчынай кніг, на жаль, торты не нагадвалі. Хутчэй — «могілкі хатніх гадаванцаў», якія пакутавалі перад смерцю на нястачу цёплага стаўлення гаспадароў. Абымшэлыя старонкі з аўтографамі Ватацы, Законнікава, Бураўкіна і нават — раптам! — даваенны том «містэра Піквіка» мінскага выдання. Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літ... Болей »
Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны каптанік у карунках Безмацерных Кацярына, “Я буду малявац ь так, як хачу!” Гутарка з Глебам і Веранікай Герасімавымі Бычкова Ядзв... Болей »
Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося там, ля мора, а ў новым – у кожнага з іх была свая дарога і свае клопаты. Саша таксама разам з усімі нецярпліва чакаў, калі нарэшц... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »
Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая" і зноў запнуўся: не такая ўжо і невялікая – у лепшыя свае часы налічвала сто сорак двароў, сабраных упяць пасёлкаў: Малахоўшчына, Ч... Болей »
* “Я шчасьлівы чалавек...” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыкам Літвінам * «Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца». Размова пра кнігу Артура Клінава * «Самая каштоўная ўзнагарода за працу – шчасьлівыя твары дзяцей». Гутарка Усевалада Сьцебуракі з выдаўцамі кнігі “Карлсан-з-даху” Настасьсяй Мацяш і Алесем Яўдахам * Дні шведскай лі... Болей »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »
Стаіць у Нарвегіі, непадалёк ад мяжы з Расеяй высокая сопка. Ці то насупраць Печангі, ці то Ліінахамары, а можа Нікеля. Гэта зараз ня вельмі важна. Важна тое, што на сопцы гэтай вельмі магутны тэлескоп (...) Болей »
Ішоў па прычальнай сьценцы Кацярынінскай гавані начпо, і думаў аб вялікай і магутнай расейскай мове. Вось, напрыклад слова “вы..баць”. Гэта і аб’явіць спагнаньне, і правесьці выхаваўчую працу з падначаленым, (...) Болей »