Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi ажыццяўляе сваю дзейнасць праз падведамныя ёй навуковыя iнстытуты, тэматычныя аддзелы, навуковыя i iнжынерныя цэнтры, Цэнтральны батанiчны сад, навуковыя бiблiятэкі i музеі. Акрамя навукова-даследчых арганізацый у акадэмii маецца Цэнтральнае канструктарскае бюро з доследнай вытворчасцю, навукова-iжынерныя прадпрыемствы, спецыяльныя канструктарскія бюро, доследныя вытворчасці, малыя i сумесныя прадпрыемтвы, якія ажыццяўляюць укараненне навукова-тэхнiчных распрацовак вучоных акадэмii.
Акрамя таго, акадэмія абапіраецца на навуковую дзейнасць iндывiдуальных членаў НАНБ, якія працуюць у іншых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь.
Асноўнымі навуковымі арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляюцца інстытуты, а таксама аддзелы, цэнтры і іншыя арганізацыі на правах інстытутаў. Навуковыя арганізацыі Акадэміі могуць ствараць навукова-даследчыя аб'яднанні, навуковыя і навукова-тэхнічныя комплексы ў складзе Акадэміі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і па рашэнні Прэзідыума Акадэміі. Навуковыя арганізацыі Акадэміі грунтуюцца на дзяржаўнай форме ўласнасці, з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і дзейнічаюць на падставе сваіх статутаў, што зацвярджаюцца Прэзідыумам Акадэміі. На чале навуковай арганізацыі Акадэміі (аб'яднання, комплекса) знаходзіцца яе кіраўнік - дырэктар (генеральны дырэктар), выбіраемы тайным галасаваннем на Агульным сходзе аддзялення Акадэміі з ліку вядучых вучоных тэрмінам на пяць гадоў і зацвярджаемы на пасадзе Прэзідыумам Акадэміі.
У навуковых арганізацыях Акадэміі ствараюцца вучоныя саветы, парадак выбрання і кампетэнцыя якіх вызначаюцца статутамі гэтых арганізацый і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Вялес (Волас) як адзін са славянскіх язычніцкіх багоў здаўна прыцягваў увагу даследчыкаў. Вывучэнню гэтага вобраза дахрысціянскай міфалогіі прысвечана вялікая колькасць навуковых прац. У апошнія дзесяцігоддзі выйшлі грунтоўныя працы Р. Якабсона, В.У. Іванова і У.М. Тапарова, БА. Рыбакова, Б.А. Успенскага, Ю.Г. Пісарэнкі. Коратка высновы гэтых і іншых аўтараў заключаюцца ў тым, што Вялес з'яўляўся апекуном свойскіх жывёлаў, звяроў і бога... Болей »
Работа прадстаўляе сабою першы ў савецкай навуцы вопыт сістэматызаванага ізлажэння гісторыі беларускай этнаграфіі эпохі капіталізму. Развіццё беларускай этнаграфіі разглядаецца ў цеснай сувязі з рускай і польскай этнаграфічнай навукай і грамадска-палігычным рухам таго часу. У кнізе, у прыватнасці, даецца аналіз дзейнасці буйнейшых беларускіх, рускіх, украінскіхі польскіх вучоных (П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Я. Нікіфароўскага, М... Болей »
У зборніку падрыхтаваным супрацоўнiкам i Інстытута гісторыі AН Беларусі , друкуюцца матэрыялы па археалогіі i сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Зборнік уяуляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »