Нацыянальная акадэмiя навук

Нацыянальная акадэмiя навук


Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi ажыццяўляе сваю дзейнасць праз падведамныя ёй навуковыя iнстытуты, тэматычныя аддзелы, навуковыя i iнжынерныя цэнтры, Цэнтральны батанiчны сад, навуковыя бiблiятэкі i музеі. Акрамя навукова-даследчых арганізацый у акадэмii маецца Цэнтральнае канструктарскае бюро з доследнай вытворчасцю, навукова-iжынерныя прадпрыемствы, спецыяльныя канструктарскія бюро, доследныя вытворчасці, малыя i сумесныя прадпрыемтвы, якія ажыццяўляюць укараненне навукова-тэхнiчных распрацовак вучоных акадэмii.

Акрамя таго, акадэмія абапіраецца на навуковую дзейнасць iндывiдуальных членаў НАНБ, якія працуюць у іншых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь.

Асноўнымі навуковымі арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляюцца інстытуты, а таксама аддзелы, цэнтры і іншыя арганізацыі на правах інстытутаў. Навуковыя арганізацыі Акадэміі могуць ствараць навукова-даследчыя аб'яднанні, навуковыя і навукова-тэхнічныя комплексы ў складзе Акадэміі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і па рашэнні Прэзідыума Акадэміі. Навуковыя арганізацыі Акадэміі грунтуюцца на дзяржаўнай форме ўласнасці, з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і дзейнічаюць на падставе сваіх статутаў, што зацвярджаюцца Прэзідыумам Акадэміі. На чале навуковай арганізацыі Акадэміі (аб'яднання, комплекса) знаходзіцца яе кіраўнік - дырэктар (генеральны дырэктар), выбіраемы тайным галасаваннем на Агульным сходзе аддзялення Акадэміі з ліку вядучых вучоных тэрмінам на пяць гадоў і зацвярджаемы на пасадзе Прэзідыумам Акадэміі.

У навуковых арганізацыях Акадэміі ствараюцца вучоныя саветы, парадак выбрання і кампетэнцыя якіх вызначаюцца статутамі гэтых арганізацый і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная акадэмiя навук :: Выданьні

pdf
Шадыра Вадзім, Беларускае Падзвінне

Беларускае Падзвінне

(І тысячагоддзе н.э.)

Шадыра Вадзім

У манаграфіі разглядаюцца вынікі 30-гадовых археалагічных даследаванняў аўтара на тэрыторыі басейна Заходняй Дзвіны ў эпоху жалезнага веку і ранняга сярэднявечча. Упершыню на шырокім археалагічным матэрыяле з выкарыстаннем дадзеных пісьмовых крыніц, лінгвістыкі і антрапалогіі даецца рэканструкцыя гістарычнага развіцця насельніцтва Поўначы Беларусі на працягу І тысячагоддзя н.э. Выданне разлічана на навукоўцаў, гісторыкаў, археолагаў, кр... Болей »


Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэрыялы XIIIГарэцкіх чытанняў

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэры...

да 105 -годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага, Минск 16 чэрвеея 2005 г.

У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні i выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў XIII Гарэцкіх чытаннях 16 чэрвеня 2005 г., нрысвечаных жыццю і творчасці выдатных сьіноў Беларусі: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага і яго брата выдатнага геолага, эканаміста, грамадскага дзеяча акадэміка Га... Болей »


Мікуліч Аляксей, Беларусы ў генетычнай прасторы

Беларусы ў генетычнай прасторы

Антрапалогія этнасу

Мікуліч Аляксей

Кніга падводзіць вынікі болыл чым трыццацігадовых экспедыцый-ных даследванняў аўтара. А.Мікуліч прапануе свой погляд на праблему антрапагенетычных дачыненняў паміж усходнеславянскімі этнасамі. Раз-глядаецца ўплыў навакольнага асяроддзя і экалагічна-антрапалагічная ўзаемасувязь, што складвалася ў працэсе этнагенезу беларусаў цягам болын як сотні пакаленняў. Праца выкананая ў аддзеле антрапалогіі і экалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, эт... Болей »


pdf
Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях

Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях ...

У кодэксе лацінскіх дакумэнтальных крыніцаў, падрыхтаваных да выданьня клясычным філёлягам Алесем Жлугкам, які займаецца дасьледваньнем лацінамоўных гістарычных крыніцаў, упершыню найбольш поўна пададзеныя лісты і сьведчаньні XIII - пачатку XIV стагодзьдзя, якія датычаць караля Міндава. Адэкватнае ўзнаўленьне лацінскіх тэкстаў, навуковы апарат да іх, заснаваныя на сучасных выдавецкіх нормах, камэнтары і факсыміле, беларускі пераклад роб... Болей »


pdf
Metriciana, ІІ

Metriciana

Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага

Другі том альманаху Metricana працягвае запачаткаваную ў 2001 годзе традыцыю навуковага выдання, прысвечанага ўнікальнаму корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы - Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага тому Metricana выходзіць у свет як міжнароднае выданне. Болей »


Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.

Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.

У гістарыяграфіі беларускага мастацтва гэта першая праца, прысвечаная іканапісу Заходняга Палесся. Яна напісана супрацоўнікамі Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі. Матэрыял сабраны ў часе экспедыцый па вывучэнню праваслаўных і каталіцкіх храмаў Заходняга Палесся, якія праводзіліся на працягу 25 гадоў (1970—1995). Храналагічна манаграфія ахоплівае чатыры стагоддзі (XVI—XIX) эвалюцыі іканапісу. На вялікім, новым матэры... Болей »


pdf
Звяруга Яраслаў, Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі, Вып. 10

Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэдняв...

Матэрыялы па археологіі Беларусі

Звяруга Яраслаў

Рэдакцыя “Матэрыалаў па археалогіі Беларусі” прадстаўляе манаграфію Я.Г. Звяругі “Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэдневякоўі” (Матэрыялы па археалогіі Беларусі, Вып. 10). У манаграфіі прадстаўлены матэрыялы даследаванняў аўтара на тэрыторыі Беларускага Павілля. Прыведзены даныя розных археалагічных культур (штрыхаванай керамікі, банцараўскай, усходнелітоўскіх курганоў, славянскія помнікі ранняга сярэднявякоўя). На выснове... Болей »


pdf
Metriciana, І

Metriciana

Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага

Новае навуковае выданне Metricana ёсць плёнам супрацоўніцтва альмнаха Athenaeum і Аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАНБ. Уся разнастайнасць праблемаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага - гэтага ўнікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы, знойдзе адлюстраванне на старонках альманаха Metricana. Болей »


pdf
Барока ў беларускай культуры і мастацтве

Барока ў беларускай культуры і мастацтве

Зборнік «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» — першая ў гістарыяграфіі «зборная» манаграфія, прысвечаная аднаму з пайбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў — барока, яго пашырэнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI—XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай канферэнцыі, праведзенай супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім... Болей »


pdf
Крывальцэвіч Мікалай, Азярное І паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся

Азярное І паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся

Крывальцэвіч Мікалай

Гэтай кнігай Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўзнаўляе серыю выданняў, пачатую ў 1959 г. (Материалы по археологии Белоруссии, т. 1. Минск 1959). Кнігамі серыі плануецца ўводзіць у навуковы зварот матэрыял з археалагічных помнікаў Беларусі. У прадстаўленай манаграфіі на падставе аналіза археалагічных комплексаў Азярнога 1 ранняга, сярэдняга i позняга перыядаў эпохі бронзы, узнаўляюцца этапы засялення месца паселішча. вызначаецца дынаміка i... Болей »