Масляніцына Ірына

Масляніцына Ірына Аляксандраўна - прафесійны журналіст, драматург, пісьменнік-публіцыст. Нарадзілася 14.11.1965 в г.Пачынак Смаленскай вобласці, цяпер Расія. З 1972 жыве ў Беларусі. З залатым медалём скончыла СШ №2 г.Слоніма Гродзенскай вобласці. У 1983 паступіла на факультэт журналістыцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыла ў 1988. Працавала ў беларускіх перыядычных выданнях, сярод якіх Пружанская раённая газета “Зара камунізму” (цяпер “Раённыя будні”), Мінская гарадская газета “Добры вечар”, часопіс “Беларусь”, “Цэнтральная газета”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, часопіс “Алеся”. Член Саюза журналістаў СССР з чэрвеня 1990; член Союза пісьменнікаў Беларусі з 2006.

Аўтарка шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: “Слава і няслаўе” (Мн. “Народная асвета”, 1995, сумесна з М.Багадзяжам), “Радзивиллы—Несвижские короли” (Мн., “Триоль”, 1997, сумесна з М.Багадзяжам), “Млын на сямі колах. Беларускія народныя легенды і паданні” (Мн., “Юнацтва”, 1998), “Кавалеры и дамы Белорусского Ренессанса” (Мн., “Полымя”, 2000), “По рыцарским законам” (Мн., “Полымя”, 2001), “Летописцы повествуют о любви” (Мн., “Беларусь”, 2002), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (Мн., “Триоль”, 2003, сумесна з М.Багадзяжам), “Век сентиментальных писем” (Мн., “Беларусь”, 2004), “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (Мн., “Юніпак”, 2008, сумесна з М.Багадзяжам), «Беларусь далетапісная” (Мн., “Літаратура і мастацтва”, 2010, сумесна з М.Багадзяжам), “София Слуцкая” (Мн., “Четыре четверти”, 2012, сумесна з М.Багадзяжам)

Аўтар 10 гістарычных п’ес, з якіх дзве “Крыж Еўфрасінні Полацкай” і “Абеляр и Элоиза” былі адзначаны як пераможцы ў конкурсах нацыянальнай драматургіі, арганізаваных СТД Беларусі. У 2009 г. Нацыянальным Акадэмічным драматычным тэатрам імя Я Коласа (г.Віцебск) была здзейснена пастаноўка п’есы “Крыж Еўфрасінні Полацкай” (рэж. М.Краснабаеў).

Сцэнарыст дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л.Гедравічус). Адзін з сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л.Снігірова, БТ, 2008)

 

Масляніцына Ірына :: Выданьні

pdf
epub
Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, Слава і няслаўе

Слава і няслаўе

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка Марына Мнішак i расійская імператрыца Лізавета Пятроўна. Болей »


pdf
epub
Масляніцына Ірына, Легенды

Легенды

Масляніцына Ірына

Кніга легенд Ірыны Масляніцынай будзе цікавай для шырокага кола чытачоў. Аўтарка засяродзіла ўвагу на паданнях і легендах, на якія вельмі багатая наша славутая зямля. Зыходзячы з пачутых сярод народа легенд, яна дае тлумачэнне назвам беларускіх гарадоў і мястэчкаў, рэк і азёраў. Спалучаючы фальклорныя матывы з літаратурнай апрацоўкай, яна дасягае своеасаблівага і яркага каларыту, багатага як эмацыянальным, так і фактычным матэрыялам. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (178) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (178) 2021

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты разгарнуць твой апошні ліст ужо п... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (156) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (156) 2019

Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 73

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

73

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. Болей »


Беларусь (часопіс), 12 (624) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

12 (624) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс "...робімся проста людзьмі..." (Пісьмы Я. Пушчы, У. Жылкі, Л. Калюгі, П. Галавача, В. Сташэўскага да П. Глебкі) Новы Запавет. Апакаліпсіс Анупрыенка Сяргей, Шчасце па гараскопу Бур'ян Барыс, Завітаеш на хвілінку... Васілеўскі Пётра, Аўтапартрэт у сямейным альбоме Кароткі Уладзімір, Вялікі шукальнік ісціны Кенан Джордж, "Расія і Захад пры Лені... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя