Лукашук Аляксандр

Аляксандар Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Берасьці, вучыўся ў Менску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-1992 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1993 — на Радыё Свабода, з 1999 дырэктар Беларускай службы РС. У 2004-2005 быў дырэктарам Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007-2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. Стыпэндыянт Гувэрскага інстытуту, Стэнфардзкі ўнівэрсітэт, Каліфорнія, 2000.

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі», у 1990-1995 — сябра Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар дасьледаваньняў гісторыі 20-га стагодзьдзя, у тым ліку кніг «Зьдзек» (1988), «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), кнігі дакумэнтальнай прозы «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999).

Аўтар больш чым ста артыкулаў і інтэрвію пра палітычную сытуацыю Беларусі ў амэрыканскіх і замежных эўрапейскіх СМІ.

Сцэнарыст фільмаў «Трагедыя Арменіі» (1990), «Дэпутаты» (1992), «Дарога на Курапаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі ,1994), і іншых.

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-цэнтру.

Жыве ў Празе.

 

Лукашук Аляксандр :: Publications

Гульня ў Освальда.

Quest

Лукашук Аляксандар

Квест (ад лац. quaerere ‘шукаць’) — доўгія пошукі нечага, што цяжка знайсьці або дасягнуць, напрыклад, шчасьця ці праўды. Час і прастора Лі Харві Освальда ў Мінску ў калекцыі дакументаў КДБ Беларусі і Камісіі Уорэна ЗША, успамінах сяброў і жонкі, варыяцыях літаратуры, геймінгу і лепідаптэралогіі. Ілюстрацыі паводле матэрыялаў Нацыянальнага архіва ЗША, архіва Камісіі Прэзідэнта па расследaванні забойства прэзідэнта Кенэдзі, ЗША, Беларуск... More »


pdf
epub
Лукашук Аляксандар, Там, дзе няма цемнаты

Там, дзе няма цемнаты

Радыё Свабода

Лукашук Аляксандар

Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога яе стваральніка. Імёны цяперашняга начальства апушчаныя, бо кніжка не пра яго і ягоную працу, якая выклікае павагу, хоць не заўсёды згоду. ... More »


epub
Лукашук Аляксандар, Маскарад

Маскарад

Апавяданне

Лукашук Аляксандар

– Але ён жа прыляцеў да цябе на прэм’еру, праз паўсвета, на адзін дзень, – сказала жонка. Хоць электрацягнікі рухаліся бясшумна, тлум у гэтым мадэрнісцкім шматпавярховым вакзале стаяў, як да эпохі мадэрну, і ён рабіў намаганні, каб пачуць голас у тэлефоне. Прэм’ера яго апошняга фільма адбывалася ў Венецыі, ён любіў гэты горад і ўзрадаваўся, што можа раздзяліць сваё свята з тымі, каго любіў сам. Бацька Венецыю так і не пабачыў, а маці та... More »


pdf
Лукашук Александр, Освальд в Минске

Освальд в Минске

Поэма

Лукашук Александр

Время Ли Харви Освальда в Минске в плену документов, воспоминаний и вариаций. Плюс стихи автора-переводчика. На обложке центральная часть триптиха Генадзя Дроздова «Небоскребы человеческого духа». Иллюстрации по мотивам фото из Государственного архива кинофотофоно-документов Беларуси, Национального архива США, частных собраний, открытых источников и авторских снимков. More »


pdf
Лукашук Аляксандар, Дзясяты паверх

Дзясяты паверх

Недакументальныя творы

Лукашук Аляксандар

Кнігу беларускага пісьменніка Аляксандра Лукашука склалі мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове. More »


pdf
Лукашук Аляксандр, Зкімбы-зымбы

Зкімбы-зымбы

Кніга люстрацыяў

Лукашук Аляксандр

У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот. Падушкі маіх цётак — сон гісторыі — дзве сястры — дзве мовы — дзе мяне зрабілі — таварыш Берыя не апраўдаў даверыя — не памёр — не там і не тады — невядомы дзед — ну, не каліграф — шакаладная ды іншыя смерці — прамова Маркса на магіле Энгельса — Маніна попа — халодная зброя — сылка за халадзільнік — факта... More »


pdf
Лукашук Аляксандар, Вяртанне нацыяналіста

Вяртанне нацыяналіста

Дакументальныя творы

Лукашук Аляксандар

Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. У кнізе выкарыстаныя фота з архіва Гувераўскага інстытута вайны, рэвалюцыі і міру ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расс... More »


pdf
Лукашук Аляксандр, Сьлед матылька

Сьлед матылька

Освальд у Менску

Лукашук Аляксандр

У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-... More »


pdf
Лукашук Аляксандар, Прыгоды АРА ў Беларусі

Прыгоды АРА ў Беларусі

Лукашук Аляксандар

The book throws the light on little known aspects of Belarus’ history after World War I and the early 1920th, when the nation was stricken by poverty and hunger. The volume is not only an entertaining story of “Americans’ adventures in Belarus,” but it also encourages readers to research Belarusian history, especially facts forgotten, banned or distorted. The author unexpectedly discovered that immediately after World War I, the America... More »»


Лукашук Аляксандар, Прыгоды АРА Ў Беларусі

Прыгоды АРА Ў Беларусі

Лукашук Аляксандар

Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу. Запіс 2003 году.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="300" scrolling="no" frameborder="no" allow="autoplay" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/playlists/187100617&color... More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last