Лукашук Аляксандр

Аляксандар Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Берасьці, вучыўся ў Менску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-1992 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1993 — на Радыё Свабода, з 1999 дырэктар Беларускай службы РС. У 2004-2005 быў дырэктарам Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007-2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. Стыпэндыянт Гувэрскага інстытуту, Стэнфардзкі ўнівэрсітэт, Каліфорнія, 2000.

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі», у 1990-1995 — сябра Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар дасьледаваньняў гісторыі 20-га стагодзьдзя, у тым ліку кніг «Зьдзек» (1988), «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), кнігі дакумэнтальнай прозы «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999).

Аўтар больш чым ста артыкулаў і інтэрвію пра палітычную сытуацыю Беларусі ў амэрыканскіх і замежных эўрапейскіх СМІ.

Сцэнарыст фільмаў «Трагедыя Арменіі» (1990), «Дэпутаты» (1992), «Дарога на Курапаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі ,1994), і іншых.

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-цэнтру.

Жыве ў Празе.

 

Лукашук Аляксандр :: Выданьні

pdf
Лукашук Аляксандр, За кiпучай чэкiсцкай работай

За кiпучай чэкiсцкай работай

З жыцьця катаў

Лукашук Аляксандр

Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »


pdf
Лукашук Аляксандр, Філістовіч

Філістовіч

Вяртаньне нацыяналіста

Лукашук Аляксандр

9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках і лясах, Янка Філістовіч наладжваў беларускае нацыянальнае паддольле, стварыў сваю партызанскую групу, выдаваў у лесе газэту "Жыве Бела... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 107

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

107

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 74

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

74

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі і летуценні. Падманулі, горка і няўцешна. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 72

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

72

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 70

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

70

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 63

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

63

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 58

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

58

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны каптанік у карунках Безмацерных Кацярына, “Я буду малявац ь так, як хачу!” Гутарка з Глебам і Веранікай Герасімавымі Бычкова Ядзв... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 48

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

48

Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13 * Артур Клінаў. Скарб Радзівілаў. Урывак з раману “Шалом” * Карэл Гінэк Маха. Май. Паэма * Трыстан Х'юз. Рыкі. Урывак з рамана “Павярт... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 19

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

19

* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Бяляцкі Алесь, "Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?" Эсэ пра падарожжа ў Кракаў * Вальтар Віктар, Р... Болей »