Латышкевіч Маргарыта

Маргарыта Латышкевіч – нарадзілася 19 студзеня 1989 года ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру там жа, пры сваёй alma mater.

Працавала ў БДУ (ВНЛ беларускага фальклору), часопісе “Маладосць” (рэдактарам аддзела прозы), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (вяла на сайце “Блог прафесійнага чытача”).

Піша вершы і прозу. Апроч рэалістычнай і лірычнай прозы працуе і ў жанры міфалагічнага фэнтэзі. Плён гэтай працы быў надрукаваны на старонках беларускіх часопісаў. Агулам жа на сёння ў фэнтэзійным сетынгу аўтаркі – сем аповесцяў, адно апавяданне і адзін раман (“Век людзей”).

У 2012 годзе выдала кніжку вершаў “Пульс навальніц”, у 2016 – кніжку апавяданняў “Яблыкі”. Апошняя ў 2017 годзе была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Лепшы дэбют”. У 2018 годзе выйшла кніга прозы “Наш дом”. А ў студзені 2020 з’явіўся зборнік вершаў і лірычнай прозы “Там, дзе сэрца”.

За біяграфічную аповесць пра Яна Баршчэўскага аўтарка атрымала першую прэмію конкурсу “Слаўная кампанія: ReАнімацыя” (2019).

Не чужы аўтарцы і жанр дэтэктыўнай прозы. Аповесць “Уласны крыж”, дзе распавядаецца пра пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, была выдадзена ў 2021 годзе і ўпершыню прэзентаваная чытачам менавіта там, дзе адбываюцца падзеі кнігі – у Полацку.

 

Латышкевіч Маргарыта :: Выданьні

mp3
Латышкевіч Маргарыта, Трыснёг пад ветрам

Трыснёг пад ветрам

Аповесць фэнтэзі

Латышкевіч Маргарыта

Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве? Болей »


mp3
Латышкевіч Маргарыта, Уласны крыж

Уласны крыж

аповесць

Латышкевіч Маргарыта

Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? Болей »


pdf
Латышкевіч Маргарыта, Уласны крыж

Уласны крыж

Аповесці

Латышкевіч Маргарыта

Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? М... Болей »


pdf
Латышкевіч Маргарыта, Там, дзе сэрца

Там, дзе сэрца

Вершы, проза

Латышкевіч Маргарыта

Гэта кніга вершаў. І прозы. Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай, праўда з выдумкай, радасць з сумам. З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных пазнаеце сябе. А можа, і не. Тэксты тут — быццам дзверы кватэр у шматпавярховіку. За кожнай — свая гісторыя. Нечы дом. Болей »


pdf
Латышкевіч Маргарыта, Яблыкі

Яблыкі

апавяданні

Латышкевіч Маргарыта

У гэтым зборніку прадстаўленыя апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч. Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу чытача на асобных яркіх дэталях, на ўласны манер пераасэнсоўваючы і пераствараючы падзеі рэчаіснасці. Болей »


pdf
Латышкевіч Маргарыта, Пульс Навальніц

Пульс Навальніц

Латышкевіч Маргарыта

Перад Вамі – першая кніга вершаў Маргарыты Латышкевіч, аднаго з пастаянных аўтараў часопіса “Маладосць” і штотыднёвіка “ЛіМ”. Творы, сабраныя ў зборніку, прысвечаныя самым розным тэмам: тут можна знайсці і філасофскія развагі, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку (што нядзіўна для паэта-гараджаніна), нават – збольшага жартоўныя вершы. Гэтая кніжка прэзентуе станаўленне аўтара за апошнія некалькі гадоў, што само па сабе цікава. ... Болей »


pdf
Полымя, 7 (1041) 2016

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

7 (1041) 2016

Гэты шматпланавы твор, відаць, задумваўся аўтарам як традыцыйны сямейны раман з грунтоўным і няспешным даследаваннем характараў у іх сямейных і побытавых адносінах, як гэта і прынята ў сучаснай і класічнай літаратуры, якая мае нямала цудоўных прыкладаў такога роду. Але вядома, што ў наша ХХ стагоддзе з яго адрознымі ад папярэдніх часоў, парой ліхаманкавымі і бязладнымі рытмамі жыцця сямейныя рамкі цесныя і недастатковыя. І ўжо яны зусім... Болей »


pdf
Маладосць, 3 (736) 2015

Маладосць

Літаратурна-мастацкі часопіс

3 (736) 2015

Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале, напоўненай будучымі дактарамі, натхнёна прамаўлялі выступоўцы – тыя, хто асабіста блізка ведаў Караткевіча, і тыя, хто не сустрэўся з і... Болей »


pdf
Маладосць, 8 (717) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

8 (717) 2013

Час жорста абыходзіцца з рэчамі, як сказаў адзін з аўтараў «Тэмы» гэтага нумара. Нават калі тыя рэчы — будынкі, што ўзводзіліся на вякі. Нават нягледзячы на тое, якую каштоўнасць прадстаўляюць яны самі або асобы, што ў іх жылі... Здымак з партала www.radziwill.by дэманструе адзін з самых звычайных прыкладаў абыякавасці да мінуўшчыны: ганак сядзібы Магдалены Радзівіл — такім, які ён ёсць сёння. «Можа, калісьці знойдуцца сродкі, каб узнав... Болей »


pdf
Маладосць, 11 (708) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11 (708) 2012

Раніцай пад маім акном танчыў дворнік. Я цікаваў за віхром лісця, што вырывалася з-пад яго падэшваў. Раздва-тры, раз-два-тры… Калі раптам яго заўважалі людзі, дворнік быццам слупянеў. Хвіліну-другую чакаў, лаючыся пра сябе, а потым працягваў. І брудная вуліца зноў патанала ў чысціні ягонай душы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя