Латышкевіч Маргарыта

Маргарыта Латышкевіч – нарадзілася 19 студзеня 1989 года ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру там жа, пры сваёй alma mater.

Працавала ў БДУ (ВНЛ беларускага фальклору), часопісе “Маладосць” (рэдактарам аддзела прозы), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (вяла на сайце “Блог прафесійнага чытача”).

Піша вершы і прозу. Апроч рэалістычнай і лірычнай прозы працуе і ў жанры міфалагічнага фэнтэзі. Плён гэтай працы быў надрукаваны на старонках беларускіх часопісаў. Агулам жа на сёння ў фэнтэзійным сетынгу аўтаркі – сем аповесцяў, адно апавяданне і адзін раман (“Век людзей”).

У 2012 годзе выдала кніжку вершаў “Пульс навальніц”, у 2016 – кніжку апавяданняў “Яблыкі”. Апошняя ў 2017 годзе была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Лепшы дэбют”. У 2018 годзе выйшла кніга прозы “Наш дом”. А ў студзені 2020 з’явіўся зборнік вершаў і лірычнай прозы “Там, дзе сэрца”.

За біяграфічную аповесць пра Яна Баршчэўскага аўтарка атрымала першую прэмію конкурсу “Слаўная кампанія: ReАнімацыя” (2019).

Не чужы аўтарцы і жанр дэтэктыўнай прозы. Аповесць “Уласны крыж”, дзе распавядаецца пра пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, была выдадзена ў 2021 годзе і ўпершыню прэзентаваная чытачам менавіта там, дзе адбываюцца падзеі кнігі – у Полацку.

 

Латышкевіч Маргарыта :: Выданьні

pdf
Маладосць, 8 (693) 2011

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

8 (693) 2011

Кіраўніцтва вобласці шчыра зацікаўлена ў з’яўленні новых значных імёнаў у літаратуры, як і ў любой іншай галіне мастацтва, і, як вынік, у з’яўленні выбітных твораў, па якіх нашчадкі маглі б вывучаць наш час, фар- міраваць уласнае светаадчуванне. Мы падтрымліваем усе творчыя саюзы, у тым ліку і Саюз пісьменнікаў Беларусі, які ўшчыльную заняўся выяўленнем літаратурных талентаў, арганізоўвае літаратурныя конкурсы, літаратурную вучобу на п... Болей »


pdf
Маладосць, 11 (684) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

11 (684) 2010

У чым і давялося пераканацца яшчэ раз, калі рыхтаваўся гэты традыцыйна-чарговы «берасцейскі» нумар, дзе кожны аўтар, хай гэта будуць вершы ці проза, імкнецца скласці сваю песню, прыўнесці свой важны ўклад у тую залатую скарбонку, што завецца літаратурай Берасцейскага краю, якая так годна і арганічна ўплятаецца ў нашу вялікую айчынную літаратуру, што завецца прыгожым пісьменствам сучаснай Беларусі Болей »


pdf
Маладосць, 11 (648) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11 (648) 2007

"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў нябёсы над табой трымае...» * Вабішчэвіч Віктар, «Прыпыніся, вецер, на хвілінку...» * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня. * ГР... Болей »


pdf
Маладосць, 03 (640) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03 (640) 2007

* «ЗА СВОЙ НАРОД, ЗА ШЧАСЦЕ БЕЛАРУСАЎ...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Ганна Кісліцына — брэнд беларускай літаратуры * БАРАВІКОВА Р., «Дзе рэха адгукалася на песню...» * БЫЧКОЎСКІ Алесь, Анамалія. * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Усе яго чакаем, і ніхто не ведае, як ён выглядае... * ДАНІЛЬЧЫК Аксана, Вершы * КАМІНСКАЯ Зараслава, Два апавяданні * Каржанеўская Ганна, Вершы * КАРЛ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя