Кнігарня пісьменніка

Кнігарня пісьменніка


Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.

Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Кнігарня пісьменніка :: Выданьні

pdf
Слінка Віктар, Арахна

Арахна

Вершы, эсэ, паэма

Слінка Віктар

За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тва­ралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, ство­раная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу, а ў зямной рэчаіснасці яна стала падманам — будучыня, якую чакаюць, не прыходзіць. У нашых вершах — пытанні… Жыццё ж, збудаванае на пы... Болей »


pdf
mp3
Данільчык Аксана, Сон, які немагчыма забараніць

Сон, які немагчыма забараніць

Данільчык Аксана

Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Болей »


pdf
Сыс Сяржук, Стрэмка

Стрэмка

вершы

Сыс Сяржук

Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Болей »


Бурлак Вера, Творы соннага жанру

Творы соннага жанру

Проза

Бурлак Вера

Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання

У святой краіне выгнання

імпрэсіі, адлюстраванні

Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Болей »


pdf
Лагвіновіч Іван, Элегія палескага матыля

Элегія палескага матыля

Вершы

Лагвіновіч Іван

Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзяёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвінові... Болей »


pdf
Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр, Эстэтыка маўчання

Эстэтыка маўчання

вершы, паэма

Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр

Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне… Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Болей »


Бічэль Данута, Мост святога Францішка

Мост святога Францішка

Бічэль Данута

Кніга «Мост святога Францішка» – працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародна-Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк… У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія ж... Болей »


pdf
Залоска Юрась, Праўда як рэлігія

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым

Залоска Юрась

«Праўда як рэлігія» — кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў… Гэта нацыянальная споведзь «песіміста ў адносінах да пакалення свайго веку» і валадара беларуск... Болей »