Кнігарня пісьменніка

Кнігарня пісьменніка


Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.

Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Кнігарня пісьменніка :: Выданьні

pdf
epub
Качаткова Паліна, Матылі

Матылі

Навелы

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае. Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам? Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчым... Болей »


pdf
Усеня Алесь, Мой лістапад...

Мой лістапад...

Усеня Алесь

Неяк я спытаўся ў паэта Сяргея Законнікава: — А чаму б вам не напісаць успаміны? Пагартайце любы часопіс: хто толькі ні згадвае “пра сваё басаногае дзяцінства” і “творчыя дасягненні”! А ў Вас жа сапраўды багатая на падзеі, прычым, агульнадзяржаўнага значэння, біяграфія... Сяргей Іванавіч трохі падумаў і нейкім прыглушана-таемным голасам, як быццам ён вырваўся з самай глыбіні душы, мовіў: — Ведаеш, сярод пісьменнікаў пануе такая думка: я... Болей »


epub
Бароўскі Анатоль, Муха

Муха

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся, бо…” “Што – “бо”? Што? – яе смех тоненькім званочкам ліецца скрозь тоўшчу пакаёвай прасторы. – Чаго ты злуешся? Сам усюды гойсаеш, а мне... Болей »


pdf
epub
Шалкевіч Віктар, Мястэчка G… …і ваколіцы…

Мястэчка G… …і ваколіцы…

дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса

Шалкевіч Віктар

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас… Болей »


Маракоў Леанід, Непамяркоўныя

Непамяркоўныя

Апавяданні

Маракоў Леанід

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню... Болей »


pdf
Хадарэнка Ірына, Свядомаграфія

Свядомаграфія

Вершы

Хадарэнка Ірына

Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды. Болей »


Раманава Ларыса, Святая вада

Святая вада

Паэзія

Раманава Ларыса

Аўтар творыць прастору для сваіх вершаў. Гэтым яна найперш цікавая, і ў тым выпадку, калі перакрэслівае і руйнуе звыклыя ўяўленні пра розныя жыццёвыя праявы: “Вучыся сасне ў сасны, бамбуку ў бамбука… уцякай ад самога сябе. Ісціна не асягнецца, калі не адслоніш сябе” (Мацуа Басё). У “вандроўнай” паэзіі Ларысы Раманавай — імкненне зведаць сутнасць рэчаў, боль існавання, раствораны ў светабудове, спакойная радасць самоты. Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

раманы

Рублеўская Людміла

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спро... Болей »


epub
Бароўскі Анатоль, Сцеражыся майго гневу

Сцеражыся майго гневу

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе... Вуж скруціўся шэрым кольцам і затаіўся, як чакаў, калі ажыве застаялая кроў, калі дзед глыбака ўздыхне паветра, – і тады пачнецца ўжо новы ... Болей »


pdf
Мартысевіч Марыя, Амбасада

Амбасада

Вершы свае і чужыя

Мартысевіч Марыя

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. Болей »