Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1976).
У 1976 - 1984 гг. - карэспандэнт раённай газеты “Сельская праўда” ў г. Жабінка, у 1984 - 1991 гг. - рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, у 1991 - 2006 гг. - сакратар абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у 2007 - 2012 гг. - загадчык аддзела радыёінфармацыі рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. Зараз пенсіянер. Жыве ў Жабінцы.
Літаратурную працу пачаў у 1968г. Аўтар 12-ці кніг. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.
Памёр Алесь Каско 26.11.2017 г.
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню. Болей »
Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій А. Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету, веру ў чысціню ягоных помыслаў, накрэсленых Усявышнім. У той жа час ён крытычна ацэньвае рэальныя людскія паводзіны і справы, разглядае іх праз прызму хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцей. Аўтар шчыры ў сваіх перажываннях, не ўтойвае ўласных сумненняў і часовых слабасцей у цязе... Болей »
Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско “Нічога больш” (вершы і пераклады; Брэст, выд. “Альтэрнатыва”, 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем “жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача думаць, шукаць, узірацца ў сябе і жыццё, у навакольны свет. Трансфармаваны ў назву кнігі радок “нічога не выказаў болей” з “тытульнага” ... Болей »
Алесь Каско — аўтар паэтычных зборнікаў «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэньне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасьці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. У 2001 годзе стаў першым ляўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі. Нарадзіўся Алесь Каско ў 1951 годзе ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёну. Першы ягоны верш «... Болей »
У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім. Болей »
Жыццё, сваю прысутнасць на зямлі лірычны герой паэзіі Алеся Каско вымярае духоўнай актыўнасцю, неспакоем «...калі, зямля, тваё прызванне — нас нарадзіць і пахаваць, дык жыць — людзей наканаванне...» Псіхалагізмам і гуманістычным пафасам напоўнена паэма «Апазнанне», першая спроба аўтара ў ліра-эпічным жанры. Болей »
Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся. Болей »
Паэзія Алеся Каско, журналіста з Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы. Болей »
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »
10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, карэспандэнтам Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», рэдактарам на Брэсцкай абласной студыі тэлебачан... Болей »