Карамазаў Віктар

Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Карамазаў Віктар :: Выданьні

epub
Карамазаў Віктар, Тройчы пра Стральцова

Тройчы пра Стральцова

Эсэ

Карамазаў Віктар

Дык вось ён… і яно: гук зямнога быцця, стан нематы і прадчування, аснова, ад якой няма збавення раскалыханай душы, дакладней — мелодыя родных дарог, палёў, лясоў, ваколіц, прысад, асацыіраваная з мелодыяй прадчування. Яна, гэтая мелодыя, так сугучная з блокаўскай: «О, Русь моя! Жена моя! До боли нам ясен долгий путь…», кіруе паэтам, затрымлівае ў глыбокім роздуме на сцяжыне да маці, бацькі, роднага парога, хоць тым самым і ствараецца па... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Гарачая кроў Джота

Гарачая кроў Джота

Апавяданне

Карамазаў Віктар

Пасвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я звярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзверы пад’езда: старыя, без дамафона, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі, калі цямнела, зачынялі аканіцы сваіх дамоў ад усялякіх начных жахаў. Сакрэт тутэйшага саматужнага запору я ведаў і хутка ўзбег на шосты па... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Дома

Дома

Апавяданне

Карамазаў Віктар

Каторы ўжо раз, цяпер — у адных толькі думках, з далёкіх краёў і дарог я вяртаюся ў родную хату. У сутарэнні сенцаў вобмацкам адшукваю настылую клямку, адчыняю цяжкія дзверы і бачу бацьку. Ён стаіць пасярэдзіне хаты, шырока расставіўшы ногі, у даўно знаёмай мне паласатай камізэльцы і каротка абрэзаных валёнках, пад капою сонечнай, як сакавіцкі снег за вокнамі, сівізны, хударлявы, трымае на запалых грудзях трафейную скрыпку, а смычок піл... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Глядзіце ў вочы лемуру

Глядзіце ў вочы лемуру

Эсэ

Карамазаў Віктар

За акном — плач па верасні: пляскочуць зацяжныя дажджы. Я сяджу ў халодным пакоі на дачы, па-зімоваму накінуўшы на плечы кажух, па нечым няясным сумуючы, і з прыемнасцю, усё роўна як вітаючы ласкавыя праменьчыкі далёкага сонейка, перакладаю фотаздымкі апошняга падарожжа па белым свеце. Запыніўшы позірк на адным з іх, пазнаю ўваход у атэль «Кальбер» у Антананарыву, вузкую нервова-віхлястую вулачку, за­стаўленую аўтамашынамі, і Разафі з в... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Проста ўспомніў я цябе

Проста ўспомніў я цябе

Эсэ

Карамазаў Віктар

Дзіва дзіўнае: трэба вось апынуцца ў Парыжы, пасяліцца на бульвары Гарыбальдзі ў атэлі «Сегюр» у маленькім утульным пакойчыку на мансардзе з акенцам у чысты ружовы дварок, дачакацца свайго ці не шаснаццатага ўжо парыжскага дня, за схілам дня — вечара, за вечарам — ночы, адчыніць акно ў цёплую, хоць ужо амаль палова лістапада, ноч, пагасіць святло — белы поліэтыленавы абажур на высокай, як з-пад снарада, гільзе, — на нейкі час вачыма пры... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Жавароначкам бласлаўлёнае

Жавароначкам бласлаўлёнае

Эсэ

Карамазаў Віктар

Бэз цвіў звычайны, ружовы, у зацемку фіялетавы і разам з тым незвычайны, якім яго бачыў і адчуваў мастак. А мастак, пішучы, бачыў, як кожная каляровая плямка куста драбнілася на мноства адценняў, як у колерах і адценнях кожная кветачка збірала і адбівала жывапісную палітру, можа, усяго наваколля — зямлі і неба. Мастак ведаў, што адным-двума колерамі, якія б цёплыя яны ні былі, душы не сагрэць, ды і ніводны асобна ад іншых не існаваў, а ... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Свята i пір жыцця

Свята i пір жыцця

Эсэ

Карамазаў Віктар

Шумела вясна. Снег і вада паспелі скаціцца не толькі з гарад­скіх вуліц, двароў і паркаў, але і з загарадных падлескаў. Цёплая прозелень пачынала высыпаць на каштанах, ліпах, таполях, разлівала ў паветры духмяны водар жывіцы. Брук на Старавіленскім тракце блішчэў, памыты і падсохлы, нібы луска на шчупаку, выкінутым на сонца. Пасярод бруку ззялі трамвайныя рэйкі. Яны прабягалі міма свежапабеленай рыначнай брамы, за якою ядрана пахла пама... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Камяняр

Камяняр

Эсэ

Карамазаў Віктар

Якою б цемрай і безвыходнасцю ні здавалася жыццё на пуцявінах гісторыі, выйсце чалавецтва заўсёды знаходзіла. Да святла і надзеі. I калі ў свеце пануе ўсё ж закон раўнавагі, які дае магчымасць выжыць сумленню і праўдзе, то гэта таму адбываецца, што чалавецтва не страчвае здольнасці нараджаць геніяў духу. Ці не аб гэтым сказаў Іван Франко ў сваім «Прысвячэнні» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку? (фрагмент) Болей »


epub
Карамазаў Віктар, I да яго, i да сябе

I да яго, i да сябе

Эсэ

Карамазаў Віктар

На вышыню Тарасаву ніхто ніколі не ўзыдзе, як ніхто ніколі не перажыве ягонае драмы, драмы прыгону. Але людзі, якія хочуць звацца людзьмі, ідуць ды ідуць, падымаюцца на яго гару, бо ён, Тарас Рыгоравіч, усіх сюды, на Чарнечую, да сябе кліча, усіх збірае, каб паяднаць сваім болем і сваёй песняю. З яго вышыні па-новаму бачыш і свет, і самога сябе. Гэтую думку я запісаў у кішэнны блакноцік, як сваё маленькае адкрыццё, ад жывога ўражання на... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, «Хачу чытаць па-беларуску…»

«Хачу чытаць па-беларуску…»

Эсэ

Карамазаў Віктар

Гэтую, па форме — гамлетаўскую, трывогу за лёс беларускай мовы я чую кожны раз, калі выходжу да людзей на адкрыты, з вока на вока, дыялог аб жыцці і літаратуры. Яшчэ два-тры гады назад гэтае пытанне можна было пачуць ад настаўнікаў ці студэнтаў філфака, ад работнікаў культуры ці за сяброўскім сталом. Сёння яго задаюць табе, пісьменніку, усюды, куды б ты ні прыйшоў і ні прыехаў. (фрагмент) Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя