Карамазаў Віктар

Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Карамазаў Віктар :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 10

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

10

* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Драч Іван, Душа * Іпатава Вольга, З напятай боскай цецівы... * Карамазаў Віктар, Гарачая кроў Джото * Кіт Барыс... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 07

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

07

* Акулін Эдуард, Непрычалены човен * Арсеньнева Натальля, Лісты да Антона Луцкевіча / Пераклады вершаў з "Кнігі джунгляў" Рэдзьярда Кіплінга. Уступнае слова Анатоля Сідарэвіча * Барысевіч Юрась, Мастацтва і вар'яцтва * Бураўкін Генадзь, Яшчэ ня вечар * Быкаў Васіль, Афганец * Гілевіч Ніл, Мае шляхетныя калегі * Дашына Ярына, Мне нестае Айчыны... * КАЛЯДА ЮГАСЯ, Добрай раніцы, планета * Карамазаў В... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 06

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

06

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія запісы * Бутэвіч Анатоль, На пачатку было слова. І слова было - Беларусь * Васілеўскі Пётра, Чалавек эпохі нашага Адраджэ... Болей »


pdf
Палессе, 1

Палессе

Літаратурна-гістарычны і грамадска-культурны часопіс

1

Перад вамі першы нумар новага часопіса "Палессе", які ўзяў сваю назву ад назвы рэгіёна. Пале́ссе — гісторыка–этнаграфічны рэгіён Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у межах Палескай нізіны пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы і Расіі. Агульная плошча — каля 270 тыс. км². Вышыня - 150-200 м над узроўнем мора. Палессе — найбуйнейшая з ... Болей »


Полымя, 6 (746) 1991

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

6 (746) 1991

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятр... Болей »


pdf
Маладосць, 08 (450) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

08 (450) 1990

* Гардзей Віктар, Вераб’і на вішнях. Вярба. Шалясценне кукурузы. Апавяданні * Дашкевіч Таццяна, Вершы * Дудзюк Зінаіда, Вершы * Зэкаў Анатоль, Пародыі * Казека Янка, Другое жыццё * Камароўскі Алесь, Вершы * Карамазаў Віктар, Крыж на зямлі і поўня ў небе. Аповесць-эсэ * Лецка Яўген, "Каб любіць Беларусь нашу мілую..." * Марозаў Змітрок, Вершы * Пратасеня Іван, Златавуст з Турава * Скарынкін Уладзімір, Тры сустрэчы з Міхалам Глі... Болей »


Першая   Папярэдняя   [6-6]   Наступная   Апошняя