Капыловіч Іван

Іван Капыловіч нарадзіўся 02.02.1944 г. у вёсцы Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і шафёра і настаўніцы.

У 1962 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1966). Працягваў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1967). З 1967 г. - літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». У 1969 г., знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы, трапіў у аўтакатастрофу, стаў інвалідам. Сябра СП СССР з 1981 г.

У друку выступіў з нарысамі ў 1966 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым» (1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988).

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

 

Капыловіч Іван :: Publikacje

Капыловіч Іван, Лісты з далёкай чужыны

Лісты з далёкай чужыны

Аповесці, апавяданні

Капыловіч Іван

У зборнік увайшлі аповесці «На новай кватэры», «Сны не вяртаюцца» і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Героі кнігі — нашы сучаснікі, людзі старэйшага і маладога пака-лення, падлеткі — са сваімі характарамі і лёсамі, разуменнем сэнсу жыцця і ацэнкай мінулага. Więcej »


Капыловіч Іван, Пасынак

Пасынак

Раман

Капыловіч Іван

У бальніцы для ракавых хворых сустрэліся былыя аднакурснікі журналісты. У драматычны час сустрэліся людзі драматычнага лёсу. У абодвух дактары падазраюць страшную хваробу. Лёнька Ліс і Андрэй Цяжкі — землякі, палешукі. ёсць што згадаць, пра што падумаць. Нават калі жыць засталося нямнога... Więcej »


Капыловіч Іван, Імянны гадзіннік

Імянны гадзіннік

Апавяданні, аповесці

Капыловіч Іван

У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці падсцерагаюць нягоды і нястачы, з якімі герою даводзіцца пастаянна змагацца. У апавяданнях чытач сустрэнецца з людзьмі мірнай працы, люд... Więcej »


Капыловіч Іван, Сны не вяртаюцца

Сны не вяртаюцца

Аповесці і апавяданні

Капыловіч Іван

Герой аповесці «Сны не вяртаюцца» — малады журналіст. Усё ў яго было — цікавая работа, каханая дзяўчына. Але здарылася бяда — у камандзіроўцы ён трапіў у аварыю, атрымаў цяжкую траўму... «На новай кватэры» — аповесць пра галоўнага канструктара буйнога завода, пра глыбокія чалавечыя перажыванні і лёс калектыву. Więcej »


Капыловіч Іван, Два дні ў лютым

Два дні ў лютым

Аповесць і апавяданні

Капыловіч Іван

У новую кнігу Івана Каныловіча ўвайшла аповесць «Бяроза на мяжы», у якой у востра-канфліктнай форме расказваецца пра лёс вясковай жанчыны. У апавяданнях аўтар знаёміць нас з людзьмі не простага лёсу, з іх марамі, каханнем, жыццёвымі расчараваннямі і радасцямі. Więcej »


pdf
Полымя, 4 (1026) 2015

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

4 (1026) 2015

Вуліца была ўскраіннай. Хат на ёй небагата. Недзе было развярнуцца вуліцы. Адным канцом яна ўпіралася ў снулае зялёнае балотца. Другім — у чорны высокі насып чыгункі, за якім распасцёрліся жоўтыя пяскі, амаль голыя, зрэдку толькі прастрочаныя самотнымі кусцікамі крывава-чырвонага ракітніку. Прачыналіся на гэтай вуліцы рана, засыналі позна, затое драмала яна ўвесь працяглы летні дзень. Напаўсоннае яе ачмурэнне толькі зрэдчас пеўнева пару... Więcej »


pdf
Полымя, 10 (1008) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

10 (1008) 2013

За шклом невялікай і невысокай кніжнай шафы партрэт малодшай дачкі. Ён з’явіўся на гэтым месцы пасля таго, як Святлану пахавалі на тутэйшых могілках. Маладая яна была, зусім маладая, ёй пайшоў усяго трыццаць восьмы гадочак. Ёй бы жыць ды жыць, але Святлана, выйшаўшы другі раз замуж і нарадзіўшы аднаго за другім двух хлопчыкаў, нечакана захварэла. Надзя не думала і не гадала, што хвароба яе цяжкая, непапраўная. Але ўсё аказалася менавіта... Więcej »


pdf
Полымя, 4 (1002) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

4 (1002) 2013

«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай ... Więcej »


pdf
Полымя, 1 (999) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

1 (999) 2013

Пад берагам плюскала вада, цёмная і таямнічая. Далей па цячэнні ракі была кладка, аднак па ёй не пайшлі — адолелі Лосьну па мелкаводдзі, якраз у тым месцы, дзе ў яе ўпадала Пліса. Доўга плёхаліся ў вадзе. На бераг усцягнуліся мокрыя вышэй пояса, а потым зноў трапілі на нейкую балацявіну. Гэта было старое рэчышча. Выкручвалі анучы і пераабуваліся пад разложыстым дубам, што стаяў на грудку, адтуль рушылі да хутара. Яшчэ не развіднела, пан... Więcej »


pdf
Полымя, 5 (991) 2012

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

5 (991) 2012

Леанід Левін: «Дабро і зло плывуць у адной лодцы». Гутарка Зіновія Прыгодзіча БАРАВІКОВА Раіса, Радасці і пакуты чужога сэрца. Апавяданне БАРАНОЎСКІ Алесь, ***Не веру я ў прыручанасць душы… ***Калі навокал ні душы… ***Адзіхацяць рамонкі лугавыя… ***Мы п’ём свой лёс, нібыта з гладыша… ***Дзічыны пах і — звонкае «дзінь- дзінь»… ***Не выкупіць нам ні хвіліны ў лёсу… ***Ты ратуеш мяне і катуеш… ***Ад хіжых слоў нікуды не падзецца…... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia