Капыловіч Іван

Іван Капыловіч нарадзіўся 02.02.1944 г. у вёсцы Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і шафёра і настаўніцы.

У 1962 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1966). Працягваў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1967). З 1967 г. - літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». У 1969 г., знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы, трапіў у аўтакатастрофу, стаў інвалідам. Сябра СП СССР з 1981 г.

У друку выступіў з нарысамі ў 1966 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым» (1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988).

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

 

Капыловіч Іван :: Выданьні

pdf
Маладосць, 7 (692) 2011

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

7 (692) 2011

Я памятаю, як раней падпісваліся па загадзе «зверху», незалежна ад таго, пра што там напісана. А сёння часопіс купяць толькі тады, калі ён цікавы, калі на яго вокладцы — кумір свайго часу. Моладзь цяпер жыве зусім іншым — яны вандруюць па ўсім свеце, жывуць ярка і калярова. А мы навязваем ім старыя традыцыі... Але ж варта зрабіць наадварот — захаваўшы лепшае, прапанаваць яго пад шыльдай таго, што цікава маладым, заінтрыгаваць... Самае г... Болей »


pdf
Маладосць, 8 (681) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

8 (681) 2010

Гэта, відаць, з маленства, з тых самых школьных гадоў, адзін з самых хвалюючых тыдняў, — апошні тыдзень жніўня… Пасля некалькіх месяцаў вакацый — наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы лепшы букет — любімаму Настаўніку… Як ні дзіўна, але тое трапяткое і ўзнёслае хваляванне не сцёр час. Відаць, у мяне былі вельмі добрыя Настаўнікі, і ўжо праз даволі вялікую прасторавую адлегласць у маёй памяці для кожнага з іх жыве свая ўдзячнасць. Болей »


pdf
Полымя, 12(938)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

12(938)2007

* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА Тамара, «Я пісала табе пісьмо...» * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, «Непазбежна высокае неба...... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя