Мікола Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне, дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.
Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.
З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы, што змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор".
З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 годзе стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік Паэтычнага тэатра “Арт.С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха. Адзін з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын “12 сузор’яў’’ у 2007-2008 гадах.
Пасля выхаду першай кнігі друкаваўся ў супольных паэтычных зборніках “Літаратурны квартал" (2003), “Дзень паэзіі 2005”, “Літаратурнае прадмесце” (2012) ,часопісах “Дзеяслоў", “Маладосць”, “Полымя", “Верасень”, “Паміж", газеце “Літаратура і мастацтва" і іншых. Вершы Міколы запісваліся і гучалі на канале “Культура" Беларускага радыё, а ў 2008 годзе – на Радыё “Свабода" у “Начной чытанцы".
Перакладае з расейскай паэзіі на беларускую мову. У 2008 годзе у выдавецтва “Мастацкая літаратура" выйшла кніга вершаў і перакладаў “Вершы і зоркі".
З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 2013 годзе ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выдадзена кніга паэзіі “Кроплі дажджу”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”.
Мікола з’яўляецца таксама ўкладальнікам і адным з аўтараў кнігі “У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў” (2016) пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага. Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.
* Легенды ХХ стагоддзя. Максім Танк. * Метрыка літаратурная * ГАПЕЕЎ Валерый, Кропка на карце * ІСАЕНКА Уладзімір, У сэрцы Палесся * КАЗЛОВА Вольга, Мой хросны бацька * КАМЕЙША Казімір, Хутар Няшота. Боль вясны маёй. Шлях, які не пройдзеш двойчы. Восеньскае. Нізок. ***На новы лад перавяла... ***Сцежкамі аж на край свету... ***«Адвязі мяне ў лета!»... * КАНДРАТАЎ Мікола, ***Твой голас нечакана сціх... Ноч пе... Болей »
* КАЛЯНДАР «Маладосці». Жнівень * АНІШЧАНКА Мікалай, Дабрачыннасці запатрабуе жыццё * БАРАВІКОВА Р., Незаўважаны «бум» * БУДОВІЧ Таццяна, «Я ж в яе влюбіўся...». Серыял. Марычка. * ГОМАН Зоська, Папытай у кнігарні * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Чытайце Брыля, чытайце Панчанку! * ЗУБКОЎСКІ Браніслаў, У вянку квяцістым Пухавіччыны * КАВАЛЕЎСКІ Арцём, Аддаленасць і аддан... Болей »
* Абараніць жыцьцё. Гутарка Сяргея Законьнікава з Васілём Несьцярэнкам * Вельмі сумую па Беларусі Лісты Анатоля Сыса да Віктара Шніпа * Абламейка Сяргей, "А хто там ідзе?" Падарожныя імпрэсіі... * Андрасюк Мiхась, Падляшскія гісторыі * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Барадулін Рыгор, Пад зоркаю лагоды * Борхес Хорхе Люіс, Галасы памерлых * БУКОЎСКІ ЧАРЛЗ, Вольны пісьменьнік ... Болей »