Мікола Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне, дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.
Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.
З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы, што змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор".
З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 годзе стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік Паэтычнага тэатра “Арт.С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха. Адзін з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын “12 сузор’яў’’ у 2007-2008 гадах.
Пасля выхаду першай кнігі друкаваўся ў супольных паэтычных зборніках “Літаратурны квартал" (2003), “Дзень паэзіі 2005”, “Літаратурнае прадмесце” (2012) ,часопісах “Дзеяслоў", “Маладосць”, “Полымя", “Верасень”, “Паміж", газеце “Літаратура і мастацтва" і іншых. Вершы Міколы запісваліся і гучалі на канале “Культура" Беларускага радыё, а ў 2008 годзе – на Радыё “Свабода" у “Начной чытанцы".
Перакладае з расейскай паэзіі на беларускую мову. У 2008 годзе у выдавецтва “Мастацкая літаратура" выйшла кніга вершаў і перакладаў “Вершы і зоркі".
З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 2013 годзе ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выдадзена кніга паэзіі “Кроплі дажджу”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”.
Мікола з’яўляецца таксама ўкладальнікам і адным з аўтараў кнігі “У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў” (2016) пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага. Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.
Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў і Напалеона, пра сутарэнні і алтары… Болей »
Сцёпа сноўдаўся па начным мікрараёне і трывожна аглядаўся па баках, быццам нябачныя чалавечаму воку здані цікавалі за ім. Хлопец быў невысокага росту, налыса пастрыжаны, і з гэтай прычыны цяжка было зразумець, колькі ж гадоў маладзёну, які выглядаў страчаным сярод бясконцых шматпавярховікаў беларускай сталіцы. Болей »
ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава КАПУСТА Жанна, Вы яшчэ не чыталі... Апавяданне КАРПЕЧАНКА Міхась, Заазерскі «Стоўнхэндж» КЛІМКОВІЧ Ірына, «На гранай нядзелі ру... Болей »
Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт «зорнага неба»: нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру ЗУБРЫЦКІ Эдуард, Мой зямны самы чысты ўспамін. Вершы КАНДРАТАЎ Мік... Болей »
АРЦЁМАЎ Аляксей, Пачынаецца радасць, а з ёю вясна… Вершы БУДОВІЧ Таццяна, Шчаслівая тут і цяпер. Вершы БЫЛЬ Віталь, Кантракт. Апавяданні Дзянісава Святлана, Жаночыя апавяданні Дзянісава Святлана, Чатыры кубачкі гарбаты ДУЧЫЦ Людміла, Аздобы — даспадобы КАНДРАТАЎ Мікола, Народжаныя пад знакам рыб Качаткова Паліна, Сны і ўспаміны — усё, што ў мяне ёсць. Абразкі КАШАРА Аляксандр, Звужэнне будучыні ... Болей »
У госці да «Маладосці». Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім Весялуха Марына, Цнатлівасць — шлях да славы Грышчук Наста, «Цяпер можаш ісці да Аўрамчыка» Дзянісава Святлана, Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць ЗАНЕЎСКАЯ Ірына, Вялікі князь Вялікага Княства Запрудскі Ігар, «Міг нетутэйшае лагоды»: паэтычныя «сны-неспадзевы» Міхася Стральцова ЗЭКАЎ Анатоль, «Ты і спёка, ты і сцюжа…» Вершы КАНДРАТАЎ... Болей »
БАРАВІК Максім, «Разам мы — святло й агонь зямлі…» Вершы БРАВА Алена, Рай даўно перанаселены. Аповесць Васючэнка Пятро, Трэці семестр Вэй Ван, Кітайская класічная паэзія Гальпяровіч Навум, Кітайскі дзённік, або Падарожжа ў Паднябесную ГОЛУБ Андрэй, Хірург. Апавяданне Грышчук Наста, «…А як жа Зося Гоман?» Дзянісава Святлана, Гульні ў дочкі-маці Дзянісава Святлана, Сівец Таццяна, У госці да «Маладос... Болей »
«Беларуская цывілізацыя мае даўнія традыцыі». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Адамам Мальдзісам АНДРАЮК Серафім, Слова шчырае, палкае ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ДУБАШЫНСКІ Раман, Канцэпты прыпавесцей Васіля Быкава КАВАЛЕНЯ Аляксандр, Гераічнасць і трагедыя 1941 года: забыццю не падлягае КАНДРАТАЎ Мікола, Прага. ***Белыя змеі… Кроплі дажджу. ***Што можна новага сказаць… У адказ спада... Болей »
Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку, старэйшых пакаленняў айчыннай літаратуры, чыё станаўленне адбывалася ў былой агульнай краіне СССР. Туды, у тое даўно прамінулае жыццё і ... Болей »
* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... Болей »