Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

pdf
Бутэвіч Анатоль, Расстайны пах асоту

Расстайны пах асоту

Аповесць, апавяданні

Бутэвіч Анатоль

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным. Рэфлексія «У кожнага ... Болей »


Панізнік Сяргей - укладанне, прадмова, пасляслоўе, Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры

Панізнік Сяргей - укладанне, прадмова, пасляслоўе

Сёмы зборнік гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына» прысвечаны знакамітай постаці X ст.— Рагнедзе (960? — 1000), дачцэ першага летапісна вядомага полацкага князя Рагвалода. Рагнеда-Гарыслава — родапачынальніца незалежнай дынастыі ўладароў Полацкай зямлі, легендарная князёўна-пакутніца — услаўлена летапіснымі радкамі «Аповесці мінулых гадоў», творамі К. Рылеева, Т. Шаўчэнкі, Я. Купалы, П. Крэчэўскага, Л. Шпакоўскага-Случаніна... Пісьменні... Болей »


Жывіца

Жывіца

У зборнік увайшлі творы беларускіх пісьменнікаў пра дзяцей і для дзядей. У паэтычнай і празаічнай форме аўтары займальна расказваюць аб жыцці і вучобе, працы і адпачынку малодшых школьнікаў, а таксама аб прафесіях і роднай прыродзе. Болей »


pdf
Панізнік Сяргей, Золкая зёлка

Золкая зёлка

вершы

Панізнік Сяргей

Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Болей »


pdf
Шніп Віктар, Наш Максім гаворыць: - Гу!

Наш Максім гаворыць: - Гу!

Вершы

Шніп Віктар

Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп) Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Займальная казка з трагічным фіналам

Бутэвіч Анатоль

У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца нават небяспечнымі для жыцця. Разам з нястомнай на выдумкі Рыскай вы адчуеце вастрыню яе дзівосных авантур не толькі на яе беларуск... Болей »


Бурсаў Іван, Тры вязкі па тры казкі

Тры вязкі па тры казкі

Казкі

Бурсаў Іван

"Грэчка, і авёс - важкія, зярністыя. I ўсё гэта з махнатымі, прыгожымі кветкамі разам - усё так, як яму, Кукарэшку, падабаецца. Навокал пезвычайныя птушкі важна так ходзяць, клююць нешта, каляровымі хвастамі трасуць. I ўсе на курак-рабак падобныя, толькі значна прыгажэйшыя..." Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Шчарбаты талер

Шчарбаты талер

Аповесьць, апавяданьні

Федарэнка Андрэй

Андрэй Федарэнка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995, за кнігу «Смута») — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах. Перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сяр... Болей »


Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры

Да 825-х угодкаў памяці аб Ефрасінні (Еўфрасінні) Полацкай, асветніцы перыяду Кіеўскай Русі і лершай жанчыне, прылічанай да святых, прымеркаваны шосты выпуск штогодніка гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына». У «Кнігу Прадславы» ўвайшлі празаічныя, паэтычныя творы, даследаванні, прысвечаныя ўнучцы князя Усяслава - Чарадзея, нябеснай апякунцы зямлі беларускай. Сярод аўтараў зборніка – Т. Бондар, В. Іпатава, В. Ластоўскі, А. Лойка, У. Арло... Болей »


epub
Шамякін Іван, Выкармак

Выкармак

Аповесць

Шамякін Іван

Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб сын стаў слынным эканамістам. Не. Рыхтавалі сыну іншую кар'еру. Ульян Супец спаў i бачыў на сваім месцы кіраўніка справамі высокага каміт... Болей »