Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

Глушакоў Уладзімір, Развітанне на пачатку вясны

Развітанне на пачатку вясны

Сямейная хроніка

Глушакоў Уладзімір

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт. Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светл... Болей »


epub
Шамякін Іван, Слаўся, Марыя!

Слаўся, Марыя!

Аповесць

Шамякін Іван

Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по образу божию созданную нашу красоту, безобразную, безгласную, не имеющую вида...» Уразіла моцна, але згадзіцца, што ў труне ляжала безобра... Болей »


pdf
Дайнека Леанід, След ваўкалака

След ваўкалака

Раман

Дайнека Леанід

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Брыль Янка, Сцежкі, дарогі, прастор, Для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту

Сцежкі, дарогі, прастор

Лірычныя замалёўкі

Брыль Янка

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім. Болей »


epub
Шамякін Іван, У засені палаца

У засені палаца

Аповесць

Шамякін Іван

У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні месцілася грошай. Можна, канечне, спусціць адразу дзве пенсіі, парадаваць страўнікі. А пасля? Лажыся i памірай? Але паміраць яшчэ рана... Болей »


pdf
epub
Бураўкін Генадзь, Чытаю тайнапіс вачэй...

Чытаю тайнапіс вачэй...

Вершы пра каханне

Бураўкін Генадзь

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі. Болей »


Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры

Унікальнай падзеі ў зямной гісторыі - ад нараджэння Ісуса Хрыста пачаўся адлік новай эры - прысвечаны восьмы выпуск Бацькаўшчыны. Па творах беларускіх пісьменнікаў, прадстаўленых у гэтым зборніку, можна прасачыць, як на працягу стагоддзяў нашае Роднае Слова набывала ўзнёсласць, адухоўленасць, умацоўвалася Боскімі Верай, Надзеяй, Любоўю. Хрьхсціянскія ідэалы Скарыны, Кірылы Тураўскага, Буднага, Гусоўскага перанялі Багдансэвіч, Купала, Ка... Болей »


Далідовіч Генрых, Кліч роднага звона

Кліч роднага звона

Раман-хроніка

Далідовіч Генрых

У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнабміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка як горада, княства і цэнтра будучай дзяржавы. Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Ластаўка

Ластаўка

вершы

Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі

Раман

Дайнека Леанід

У рамане "Меч князя Вячкі" адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супрацьстаяць ворагу. Болей »