![]() |
![]() |
Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).
Гісторыка-літаратурныя матэрыялы пра Станіслава-Яна-Эдварда-Казіміра Манюшку, ягоны радавод, творчы шлях і эпоху. Болей »
Фотаальбом перавыдаецца да вялікай Падзеі: перапахаваньня (22.11.2019; Вільня) парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на гары Гедзіміна ў 2017-2018 гг. Гэта ўжо чацьвёртае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва выданьне з такім багатым відэарысам (ранейшыя тры выйшлі ў 2013-2015 гг.). Тут пададзена каля 270 (у першым выданьні было каля 180) фотапартрэтаў пераважна нашых суайчыньнікаў, а таксама ... Болей »
Кніга выходзіць да 22.11.2019 — дня перапаховін парэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага Паўстаньня, адшуканых у 2017-2018 гг. на гары Гедзіміна ў Вільні. Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх калег да першадруку невядомых археалагічных матэрыялаў, абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна, публікацыя іх у беларускіх і інш. выданьнях — справа бліжэйшай будучыні. Выданьне знаёміць з публіцыстычнай спадчынай Кастуся Каліно... Болей »
У выданьні сабрана блізу двух сотняў здымкаў непасрэдных удзельнікаў антырасейскага супраціву, а таксама асобаў, якія мелі дачыненьне да тагачаснай кампаніі. Складальнікі альбому — літаратуразнаўца, архівіст-археограф Язэп Янушкевіч, а таксама ягоная дачка Каміла, магістрантка Беларускай акадэміі мастацтваў. Спадар Язэп расказаў, як ідэя ўвасобілася ў рэальнасьць: «Ідэя ўзьнікла летась увосень, а канчаткова аформілася ў Закапанэ, калі м... Болей »
Кніга-буклет выходзіць да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Паўлюка Багрыма (Paweł Bahrym, 1812-1891?) - загадкавага паэта-самародка XIX стагоддзя, ад якога застаўся ўсяго невялікі вершаваны ўрывак, поўны дзіцячай чульлівасьці і пякельнай гаркаты ад усьведамленьня паднявольнага жыцьця ў акупаванай краіне — Літве-Беларусі. Адвакат, пісьменнік, мемуарыст, паўстанец 1831 года, эмігрант Ігнась Яцкоўскі (Ignacy Jackowski, 1795?—1873), які першы... Болей »
У тыя нялюдзкія дзесяцігоддзі Коласаўская «Новая зямля» ўспрымалася, дастасуючы словы іншага беларускага класіка пра ўласную творчасць, як «пераможны гімн сярод крыжоў, магіл» (Янка Купала). Сярод родных крыжоў і пустых магіл. Успрымалася, нібы біблейная кніга першымі хрысціянамі з выразным «поглядам на Сусвет як на жывы твор Бога» (Уладзімір Конан). Аднак кожная рэлігія прагрэсу, камуністычная ў тым ліку, неміласэрная да мінулага. У XX... Болей »
Зборнік дакументаў укладзены Язэпам Янушкевічам спрабуе данесьці да нас жыхароў дваццаць першага стагодзьдзя стогадовую гісторыю аднаго будынку, Касьцёла Маці Божай Ружанцовай Ракаве. Здавалася б чым гэты касьцёл такі адметны? Неадметны ён ні архітэктура ні часам паўстаньня, а адметны тым, што празь яго гісторыю разумеецца складаная гісторыя паўстаньня касьцёлаў у Расейскай імперыі, дзе трыадзінства “праваслаўя, самадзяржаўя, народнасьц... Болей »
Падставай (грунтам) для выдання стаў матэрыял, падрыхтаваны як даклад на ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў у Любляне (Славенія, 15-21 жніўня 2003 г.). Творчая спадчына пачынальніка новай беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) аналізуецца ў рэчышчы малавядомых фактаў, у цеснай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага літаратурнага працэсу ў перыяд адраджэння, характэрны для большасці славянскіх культур у XIX ст. (Бел... Болей »
Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом Аляксандрам II; неаднойчы сустрэцца з прозвішчам Багрыма; «паслухаць» арыю ў выкананні В. Дуніна-Марцінкевіча; даведацца, што колішні вуні... Болей »
Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »