![]() |
![]() |
Ларыса Антонаўна Генiюш (дзявочае прозвiшча МІКЛАШЭВІЧ; 27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) - 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва), беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.
Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Ларысы Геніюш i двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937-1948 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з беларускай эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася беларускімі эмiгрантамi, палiтычнымі ўцекачамi, беларускімі работнiкамi i ваеннапалоннымi ў Германіі. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я. Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Ранiца", "Беларускi работнiк", "Новы шлях" і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.
Крыніца: http://be.wikipedia.org
Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Więcej »
"Мой родны кут, / мой ціхі дом, / дзе ў гольле дрэў, / аб сьцены ніў / пад сумны сьпеў / буйным крылом / паўночны вецер / звонка біў(...)" (Мой родны кут) Więcej »
Już sam tytuł książki skłania do sięgnięcia po nią i do pogrążenia się w lekturze. „Spowiedź” Łarysy Hienijusz- szczera opowieść o życiu, o tym, kto i kiedy przyczynił się do męczeństwa narodu białoruskiego, jak było w radzieckich więzieniach i obozach, ile cierpień doznali inteligenci białoruscy za to, że nie chcieli wyrzec się swoich przekonań, że do ostatnich chwil życia pozostawali Białorusinami. Dzieciństwo, młodość, małżeństwo, ... Więcej »»
Геніюш Ларыса, нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі... Więcej »
W jednej okładce zebrane zostały utwory dwóch pokoleń. Hieniusz - nazwisko znane dla każdego Białorusina. Łarysa Hieniusz- ikona poezji białoruskiej, jej syn, Jurka Hieniusz, lekarz białostocki, który także pisał. Książka, która nosi tytuł „Maci i syn”, jest połączeniem dwóch różniących się gatunkiem literackim, stylem, formą utworów, a raczej dwóch różnych książek. Zbiorek wierszy Łarysy Hieniusz „Serca” i tomik opowiadań Jurki Hie... Więcej »»
«Dzieviać vieršaŭ» — zbornik byŭ vydadzieny u Biełastoku Biełaruskim Niezaležnym Vydaviectvam (BNV) u 1987 hodzie. Więcej »
Паэзія Ларысы Геніюш адметная тым, што яна трывала прывязана да родных ніў, родных беларускіх хат, дзе спрадвечна і нязгасна жывуць лепшыя традыцыі і звычаі людзей. Więcej »
Геніюш Ларыса , нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцы... Więcej »
«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб я пашукаў яе кніжак, можа, удасца дзе-небудзь набыць. Памятаю, як, будучы ў Гомелі, я шукаў па кнігарнях „Казкі для Міхаські“, а іх нідз... Więcej »
„Niewadam z Niomana”- pierwszy zbiorek poetycki wybitnej poetki Łarysy Hieniusz, który wyszedł w Związku Radzieckim. Jednak część wierszy napisanych przed oddaniem tego tomiku do druku, nie mogła znaleźć się w nim - teksty zostały mocno ocenzurowane. Opublikowano wyłącznie absolutnie „niewinne” wiersze - lirykę, przez którą można było poznać twórczość Łarysy Hieniusz bardzo jednostronnie, jednak talent i w nich ujawniał się absolutnie b... Więcej »»