Гарадзенская бібліятэка

Гарадзенская бібліятэка


Гародня заўсёды была адным з цэнтраў культурнага жыцця ў Беларусі. Дастаткова згадаць дойліда Пятра Міланега і Гарадзенскую архітэктурную школу ХІІ ст., вольнадумца XVI ст. Каспара Бекеша, навукоўца Жана Эмануэля Жылібера, які арганізоваў тут Акадэмію навук (XVIІІ ст.), астранома Станіслава Пачобута-Адляніцкага, славутую Элізу Ажэшку, паэта Максіма Багдановіча, гісторыка Міхася Ткачова, пісьменнікаў Аляксея Карпюка і Васіля Быкава. Архітэктура Гародні і вольны дух яе жыхароў на працягу стагоддзяў стваралі атмасферу, у якой нараджаліся таленты.

У апошнія стагоддзі Гародня моцна змянілася. За гэты час горад перажыў дзве сусветныя вайны, больш дзесяці разоў змяняў дзяржаўную прыналежнасць, выжываў пад рознымі таталітарнымі ўладамі… Страты былі вялікімі! Але Гародня ператрывала. У ХХІ ст. яна ўступіла адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. І гэтую ўнікальнасць трэба берагчы! Яна не толькі ў будынках і помніках. Яна – у гарадзенцах, якія пакінулі нам “Вясёлку Каложы”, Стары і Новы каралеўскія замкі, Фарны (паезуіцкі) касцёл, непаўторнасць Старога горада…

Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і ягоных суседзяў. Яе кнігі будуць рспавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі.

У выдавецкіх планах гісторыя сярэднявечнага гораду, напісаная Юрыем Гардзеевым, апошнія творы Аляксея Карпюка, успаміны Дануты Бічэль-Загнетавай, публіцыстыка і дзённікі беларускага дзеяча 20-х гг. ХХ ст. Пятра Сеўрука, падручнік “Гродназнаўства”, аповяды вядомых гісторыкаў пра таямніцы каралеўскага гораду, гістарычныя нарысы Алеся Краўцэвіча ды інш.

“Гарадзенская бібліятэка” – гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках, што толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў ХХІ ст. непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе непаўторнасць для нашчадкаў.

Гарадзенская бібліятэка :: Выданьні

pdf
epub
Карпюк Аляксей, Развітанне з ілюзіямі

Развітанне з ілюзіямі

эсэ, апавяданні, дзённікі

Карпюк Аляксей

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »


pdf
Бічэль Данута, Хадзі на мой голас

Хадзі на мой голас

Бічэль Данута

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »


pdf
Горад Святога Губерта, Выпуск 9

Горад Святога Губерта

альманах лакальнай гісторыі

Выпуск 9

Чарговы выпуск альманаха змяшчае матэрыялы па розных праблемах гісторыі Гродна і Гродзеншчыны. Сярод тэмаў нумару: паліцэйскі нагляд у горадзе над Нёманам у першай палове ХІХ ст., «сімвалічнае прысваенне» гарадской прасторы «заходнерускімі» дзеячамі 60–х гадоў ХІХ ст., архітэктурна–планіровачныя змены ў міжваенным Гродна, гродзенскі водгук маскоўскай «справы лекараў» і іншыя праявы дзяржаўнага антысемітызму ў Савецкай Беларусі канца 194... Болей »


pdf
Горад Святога Губерта, Выпуск 8

Горад Святога Губерта

альманах лакальнай гісторыі

Выпуск 8

Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму вызвольнага паўстання 1863 — 1864 гг. Менавіта яму прысвечаныя амаль усе матэрыялы. Упершыню друкуюцца па-беларуску з грунтоўнымі каментарамі праца знакамітага гарадзенскага гісторыка ХХ ст. Юзафа Ядкоўскага «1863 год у Гродзенскім павеце», а таксама мемуарны твор паўстанцкага камандзіра 1863—1864 гг. Антонія Баранцэвіча «Апошнія дні коннага літоўскага атрада». Апроч таго паказваюцца іншыя старонк... Болей »


Гарадзенскі гадавік, IІ нумар

Гарадзенскі гадавік

навуковы часопіс

IІ нумар

“Гарадзенскі гадавік” - навуковы часопіс, заснаваны ў 2011 годзе гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі. Заснавальнікі бачаць сваёй мэтай шматпланавае навуковае асвятленне гісторыка-культуралагічнай праблематыкі горада - недаследаваных старонак ягонай сацыяльна-эканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых традыцый, лёсу захаваных і страчаных архітэктурных помнікаў, гісторыі археалагічнага вывучэння асяродка, пытанняў гісторыі адукацыі, друк... Болей »


pdf
Гарадзенскі гадавік, І нумар

Гарадзенскі гадавік

навуковы часопіс

І нумар

Патрэба з’яўлення часопіса, які Вы трымаеце ў руках, наспела даўно. Не сакрэт, што ў беларускай культурнай прасторы менавіта Гародня можа пахваліцца сваёй спадчынай, шматлікімі гісторыка-культурнымі помнікамі, іх мастацкай стылёвай разнастайнасцю, а праведзеныя за апошнія сто год археалагічныя доследы дазволілі прыадчыніць заслону не адной таямніцы нашай багатай даўніны. Паселішча, заснаванае на мяжы 10 і 11 стст. на рачных нёманскіх тэ... Болей »


pdf
Горад Святога Губерта, Выпуск 6

Горад Святога Губерта

зборнік краязнаўчых артыкулаў

Выпуск 6

Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Горадні і сучаснай гістарычнай палітыцы. Апроч дыскусійных матэрыялаў раздзелу “Рэканструкцыя” супраць гісторыі ўвазе чытачаў прапануюцца гістарычныя дакументы, аналітычныя тэксты і фотаздымкі. Разлічаны на шырокае кола прыхільнікаў гісторыі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя