Гарадзенскі гадавік, І нумар

Гарадзенскі гадавік

навуковы часопіс

І нумар

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2012

Рэдактар: Гардзееў Юры

Рэдакцыйная калегія: Краўцэвіч Алесь, Токць Сяргей, Шаланда Аляксей

Мастацкі рэдактар: Гупянец Зміцер

Выдавец: Гарадзенская бібліятэка

Выдавецкая сэрыя: Гарадзенская бібліятэка

Copyright © 2012 by Гарадзенская бібліятэка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Нумар дапамагалі рабіць Іна Соркіна, Лілія Коўкель і Ганна Паўлоўская. Тэхнічны рэдактар-вярстальшчык - Зміцер Гупянец. Дзякуем сябрам з Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego за творчае супрацоўніцтва.

Патрэба з’яўлення часопіса, які Вы трымаеце ў руках, наспела даўно. Не сакрэт, што ў беларускай культурнай прасторы менавіта Гародня можа пахваліцца сваёй спадчынай, шматлікімі гісторыка-культурнымі помнікамі, іх мастацкай стылёвай разнастайнасцю, а праведзеныя за апошнія сто год археалагічныя доследы дазволілі прыадчыніць заслону не адной таямніцы нашай багатай даўніны. Паселішча, заснаванае на мяжы 10 і 11 стст. на рачных нёманскіх тэрасах, з цягам часу ператварылася ў магутны горад, які ў 12 ст. Складаўся з замка ды шэрагу раскінутых уздоўж Нёмана і Гараднічанкі гандлёва-рамесных пасадаў (ля Барысаглебскай, Малой і Прачысценскай цэркваў і на Падоле). З гэтага часу паходзяць найстаражытнейшыя помнікі мясцовай архітэктурнай школы – Барысаглебская царква ды іншыя святыні.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Гарадзенскі гадавік, IІ нумар

Гарадзенскі гадавік

навуковы часопіс

IІ нумар

“Гарадзенскі гадавік” - навуковы часопіс, заснаваны ў 2011 годзе гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі. Заснавальнікі бачаць сваёй мэтай шматпланавае навуковае асвятленне гісторыка-культуралагічнай праблематыкі горада - недаследаваных старонак ягонай сацыяльна-эканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых традыцый, лёсу захаваных і страчаных архітэктурных помнікаў, гісторыі археалагічнага вывучэння асяродка, пытанняў гісторыі адукацыі, друк... Болей »