Гародня заўсёды была адным з цэнтраў культурнага жыцця ў Беларусі. Дастаткова згадаць дойліда Пятра Міланега і Гарадзенскую архітэктурную школу ХІІ ст., вольнадумца XVI ст. Каспара Бекеша, навукоўца Жана Эмануэля Жылібера, які арганізоваў тут Акадэмію навук (XVIІІ ст.), астранома Станіслава Пачобута-Адляніцкага, славутую Элізу Ажэшку, паэта Максіма Багдановіча, гісторыка Міхася Ткачова, пісьменнікаў Аляксея Карпюка і Васіля Быкава. Архітэктура Гародні і вольны дух яе жыхароў на працягу стагоддзяў стваралі атмасферу, у якой нараджаліся таленты.
У апошнія стагоддзі Гародня моцна змянілася. За гэты час горад перажыў дзве сусветныя вайны, больш дзесяці разоў змяняў дзяржаўную прыналежнасць, выжываў пад рознымі таталітарнымі ўладамі… Страты былі вялікімі! Але Гародня ператрывала. У ХХІ ст. яна ўступіла адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. І гэтую ўнікальнасць трэба берагчы! Яна не толькі ў будынках і помніках. Яна – у гарадзенцах, якія пакінулі нам “Вясёлку Каложы”, Стары і Новы каралеўскія замкі, Фарны (паезуіцкі) касцёл, непаўторнасць Старога горада…
Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і ягоных суседзяў. Яе кнігі будуць рспавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі.
У выдавецкіх планах гісторыя сярэднявечнага гораду, напісаная Юрыем Гардзеевым, апошнія творы Аляксея Карпюка, успаміны Дануты Бічэль-Загнетавай, публіцыстыка і дзённікі беларускага дзеяча 20-х гг. ХХ ст. Пятра Сеўрука, падручнік “Гродназнаўства”, аповяды вядомых гісторыкаў пра таямніцы каралеўскага гораду, гістарычныя нарысы Алеся Краўцэвіча ды інш.
“Гарадзенская бібліятэка” – гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках, што толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў ХХІ ст. непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе непаўторнасць для нашчадкаў.
Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам. Болей »
«Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы» — гэтае выданне ўражвае. У серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла сапраўдная энцыклапедыя Гродна з гісторыяй кожнай вуліцы горада і кожнага будынка, які мае гістарычную каштоўнасць. Каб ацаніць цалкам «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» трэба, канешне, прыехаць у Гродна — лепшай «падарожнай» кнігі яшчэ не створана. Болей »
Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі): "Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада. Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стара... Болей »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Болей »
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўс... Болей »
Аўтар у сваёй кнізе адкрывае шырокаму чытачу імёны многіх мастакоў, якія ў свой час адыгралі значную ролю ў мастацкім і культурным жыцці як Гродзеншчыны, так і ўсяго Віленскага краю. Багаты фактычны матэрыял, асэнсаванне яго ў кантэксце гістарычных і культурных падзей часу, лёгкі аўтарскі стыль - усё гэта робіць кнігу Наталлі Маліноўскай-Франке карыснай і даступнай не толькі мастацтвазнаўцам, але і шырокаму колу аматараў мастацтва і гіс... Болей »
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пі... Болей »
Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за кронам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна 12-25 ліпеня 1944 года. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, ... Болей »
Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... Болей »
"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі". Болей »