Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей :: Выданьні

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 29.05.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ірэна Папурэнка

Дубавец Сяргей

Нараджэньне Беларускай Майстроўні я назваў цудам не таму, што хацеў узвысіць ці прыўкрасіць гэтую зьяву, а таму, што не знаходжу ёй рацыянальнага вытлумачэньня – чаму менавіта ў 1980-м годзе менавіта на філфаку БДУ і менавіта гэтыя людзі здавалася б на пустым месцы ажыцьцявілі этапны зрух у нашай гісторыі, адгарнулі яе новую старонку, на якой словы “незалежная Беларусь” выглядалі ўжо ня толькі мрояй паэтаў і дысыдэнтаў, а рэальнай мэтай... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 22.05.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Янка Медзьвядзёў

Дубавец Сяргей

Калі нашу гісторыю ўявіць сабе як эпас, дык сёньняшнія часы ў ім бачацца мне кароткай фразай: “народ не сьпяваў”. Кіраўнікі і крыўды забываюцца, застаецца істотнае для вечнасьці. Посьпехі будуць па-ранейшаму чаргавацца зь няўдачамі, здабыткі са стратамі, радасьць са скрухай. Але ўсё гэта, пераменлівае й часовае, ніяк не тлумачыць агульнага стану краіны, нацыі й таго, што зь імі адбылося й адбудзецца заўтра альбо праз сто гадоў. Фраза “н... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 14.05.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Тацяна Шчасная

Дубавец Сяргей

У сям’і Шчасных было пяцёра дзяцей. Старэйшую дачку звалі Нэла – сёньня яна славутая мастачка Нінэль Шчасная, а малодшую звалі Тацяна. Розьніца ў Нэлы з Тацянай больш за дваццаць гадоў. Дык вось. У Нэлы была дачка Лада. І калі трыццаць гадоў таму малую Ладу запрасілі на Гуканьне Вясны ў Заслаўе, разам зь ёй паехала і Тацяна. Гэтак пляменьніца й цётка Шчасныя патрапілі ў Беларускую Майстроўню. А яшчэ да іх далучаліся дзьве іншыя Тацяніны... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 08.05.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Віктар Асьлюк

Дубавец Сяргей

Тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму ўзьнікла й дзейнічала на філфаку БДУ, зусім ня значыць, што студэнты гэтага факультэту складалі ў ёй большасьць. Актыўных і сталых майстроўцаў зь ліку філёлягаў не было й дзясятка. Бадай, болей было мастакоў, якія прыходзілі сюды з Тэатральна-мастацкага інстытуту. Але ж майстроўцы зь філфаку тут ня толькі зьбіраліся на сходы, але й цэлымі днямі вучыліся. І, натуральна, клікалі на свае і... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 29.04.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Міклашэвічы

Дубавец Сяргей

Ігар Міклашэвіч і Рыта Гвозьдзік пазнаёміліся трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні. Пазнаёміліся й стварылі сям’ю. Сёньня Ігар – доктар навук, прафэсар, загадчык лябараторыі ў Тэхнічным унівэрсытэце, а да ўсяго яшчэ й пісьменьнік, і аматар горных падарожжаў. Рыта – запатрабаваны архітэктар. Маюць сына Стаха, які стаў мэнэджэрам, і дачку Яважыну – дызайнэра моды, заваёўніцу гран-пры розных фэшн-фэстываляў.

<ifra... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 23.04.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ларыса Сімаковіч

Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні да Ларысы Сімаковіч ставіліся як да цудатворыцы. Вось вам сабраліся людзі з вуліцы, у многіх мядзьведзь па вушах патаптаўся, а яна робіць зь іх сапраўдны хор! Народныя песьні ў яе апрацоўцы пачыналі гучаць такімі гукамі, якіх мы проста ня чулі. Уражаньне ўзмацнялася тым, што гукі гэтыя сыходзілі ад нас саміх.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" ... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 17.04.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Андрэй Ясінскі

Дубавец Сяргей

Напэўна ж тыя, хто сабраўся ў Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму, не ўсьведамлялі напоўніцу, што закладаюць такім чынам пачатак публічнага руху, які некалі прывядзе да зьдзяйсьненьня самых неверагодных іхных мараў. Адчувалі толькі, што патрапілі ў тую кропку, дзе дзеецца штосьці вялікае, можа быць, сама гісторыя. Нейкай задняй думкай яны, выгадаваныя на ідэёмах савецкай прапаганды, разумелі, што вольна ці міжвольна ідуць у змаган... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 10.04.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Аліна Барысевіч (Садоўская)

Дубавец Сяргей

Калі зноў заходзіць гаворка пра асаблівы беларускі шлях, не такі, як у іншых нацыяў, а таму ўдалы ці гаротны (хто як лічыць), я прапаную суразмоўцам разам засьпяваць народную песьню. “Пры чым тут што? -- усклікваюць яны. -- Мы гаворым пра сур’ёзныя рэчы!.. Ды й ня ўмеем мы ноты браць... І што пра нас падумаюць навокал?..” Словам, прычынаў адмовіцца так шмат, што настаяць нескладана. І калі нарэшце галасы выстройваюцца ў супольны сьпеў, ... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 03.04.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ігар Марачкін

Дубавец Сяргей

Ігар Марачкін кажа, што трыццаць гадоў таму ў Беларускую Майстроўню яго прывёў бацька. А я думаю – не яго аднаго. У пэўным сэнсе мастак Аляксей Марачкін для ўсёй Майстроўні быў бацькам. Ня толькі таму, што даваў нэафітам чытаць “Адвечным Шляхам” Абдзіраловіча. Найперш таму, што ўвасабляў адказнага ў гэтай з усіх бакоў беспрэцэдэнтнай справе.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https:... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 27.03.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ірына Марачкіна (Крук)

Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму разам з Майстроўняй у беларускае адраджэньне прыйшла і практыка перайманьня назваў у папярэднікаў. Калі партыя, дык Грамада, калі газэта, дык “Наша Ніва”... Зрэшты, і ўсю культурніцкую дзейнасьцю называлі па-колішняму – адраджэньнем. Нічога дзіўнага ў гэтым не было, бо Майстроўня мусіла дысэнт ператварыць у рух, вынесьці нацыянальную ідэю на людзі і, натуральна, самапрэзэнтавацца. Ад нелегальнай суполкі ці імпрэзы та... Болей »