Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей :: Выданьні

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 06.08.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Волкавы

Дубавец Сяргей

У гэтай сямейнай пары літаральна ўсё нетыповае. Югася Волкава, якую ў Майстроўні ведалі з прозьвішчам Касянюк, ня лічыць Майстроўню цудам. Мабыць таму, што яе ўласная беларуская сьведамасьць праявілася зусім незвычайным чынам. Але пра гэта пазьней. Югася мяркуе, што ўнікальная ў сваім часе, напачатку 1980-х Майстроўня – гэта проста нармальна. Затое Валодзя Волкаў, калі прыгадвае Майстроўню, не стамляецца паўтараць слова “цудоўна”.
... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 29.07.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Віктар Івашкевіч

Дубавец Сяргей

У гісторыі Віктара Івашкевіча ўсё вызначылася аднойчы і назаўжды. Як і ў выпадку з нараджэньнем Беларускай Майстроўні, гэта адбылося трыццаць гадоў таму, і таксама дзякуючы выпадковаму зьбегу абставінаў. Напачатку 1980-х Віктар сьвядома ішоў у палітыку (натуральна, падпольную), а прыйшоў у Майстроўню. Уплыў атрымаўся ўзаемным. Віктар стаў беларусам, а Майстроўня зь ягоным прыходам разгледзела ў сабе патэнцыял палітычнага руху.
<br ... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 23.07.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Інэса Кур’ян (Азаранка)

Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму на Каляды ў Беларусі нарадзілася першае публічнае аб’яднаньне, але ўсё выглядала так, быццам яно ўзьнікла ніадкуль, на голым месцы. Ніхто Майстроўню наўмысна не задумляў і не ствараў, яна паўстала сама і пачала імкліва пашырацца, гуртуючы вакол беларускай ідэі самых розных людзей. У гэтых перадачах мы спрабуем адказаць на пытаньне: адкуль Майстроўня ўзялася пасярод самага што ні ёсьць савецкага застою? Ані табе папяр... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 16.07.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Юля Лыскова

Дубавец Сяргей

Мая памяць захавала нязвыклы абразок – яшчэ з падлеткавых часоў. У Менску на плошчы, якая тады называлася Цэнтральнай, я бачыў збой маладых людзей, што сьпявалі й танчылі ад захапленьня. Пасярод лета ўпярыў дождж, проста сьцяна дажду! Дзяўчаты і хлопцы паскідалі абутак ды кружылі басанож па калюгах у імправізаваным танцы... Іх радасьць была такой адкрытай і пры тым інтымнай, што мне здавалася, быццам я падглядаю за імі. Адзін маладзён у... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 10.07.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алесь Костка

Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму, калі менскія студэнты стварылі на ўнівэрсытэцкім філфаку Беларускую Майстроўню, адносіны выкладчыкаў да гэтага нефармальнага аб’яднаньня былі розныя. Нехта падтрымліваў, нехта перашкаджаў, а большасьць трымалі нэўтралітэт. Пры гэтым выкладчыкі для нас у тыя часы былі, па-сутнасьці, першым ланцугом сыстэмы, зь якім мы непасрэдна сутыкаліся. Мы разумелі, што камусьці зь іх хапае сьмеласьці крытыкаваць сыстэму, хтосьці... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 03.07.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Віялета Кавалёва

Дубавец Сяргей

Людзі, якія трыццаць гадоў таму прыходзілі ў Беларускую Майстроўню, былі настолькі розныя паводле характараў і мадэляў паводзінаў, што міжволі ўтваралі сабою праекцыю грамадзтва. Нечым гэта нагадвала папулярную тады ўтопію пра перасяленьне ўсіх сьвядомых беларусаў на няжытлую выспу. Вось сабраліся беларускамоўныя і пакінулі неспрыяльнае для іх атачэньне -- “а нам і саміх сябе дастаткова”...

<iframe width="100%" height... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 27.06.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Харэўскі і Лапцёнак

Дубавец Сяргей

Напэўна ж беларуская ідэя за савецкім часам не ўключала ў сябе нічога такога адмысловага, “толькі для дарослых”, каб прыштампаваць яе: “дзецям да 16-ці ўваход забаронены”. Тым ня менш, пячатка забароны на ёй адчувалася. Нездарма тагачасны дасьціпнік параўнаў беларускую мову з сэксам, маўляў адносіны да першага і другога аднолькава сарамлівыя. Пачуўшы мову, людзі хаваюць вочы, нібы перад імі ў неадпаведны момант разгарнулі эратычны часоп... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 14.06.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алесь Суша

Дубавец Сяргей

Можа быць, самым калярытным і ад таго запамінальным пэрсанажам у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму быў студэнт журналістыкі Алесь Суша. Прынамсі яго майстроўцы згадваюць найчасьцей. Пра асаблівы Сушаў вобраз кажуць і Гэнік Лойка і Сяргей Кныш і Лявон Вольскі. Суша ў Майстроўні быў вельмі яскравы й запамінальны пэрсанаж. Па-першае, гэта быў такі выразны шляхцюк. Па-другое, ён культываваў такое вымаўленьне, блізкае да польскага, ц... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 12.06.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ніна Здановіч

Дубавец Сяргей

Беларускую Майстроўню трыццаць гадоў таму стваралі студэнты розных менскіх вышэйшых школаў. Можна дапусьціць, што сярод іх, захопленых гісторыяй, культурай і мовай, будзе шмат гісторыкаў. Але гісторыкаў сярод заснавальнікаў не было. Пераважалі мастакі, філёлягі, журналісты, да іх далучаліся матэматыкі, архітэктары, перакладчыкі, музыкі, лекары, рабочыя... Адзіным прафэсійным гісторыкам у Майстроўню прыйшла Ніна Здановіч.

<cen... Болей »

audio
Дубавец Сяргей, Вострая брама, 03.06.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Лявон Вольскі

Дубавец Сяргей

Адзін камэнтатар гэтых перадач на сайце Радыё Свабода выказаў сумнеў наконт маіх словаў пра тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму была пачаткам грамадзкага руху, які празь дзесяць гадоў прывёў краіну да незалежнасьці. Сапраўды, шмат хто мяркуе, што прычынай нашай незалежнасьці стаў развал СССР, крах камуністычнай сыстэмы, Чарнобыльская катастрофа і таму падобныя па сутнасьці сваёй разбуральныя зьявы.

<ifr... Болей »