Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім.

Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полы­мя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць». З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Першае апавяданне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла свет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі). Кнігі апавяданняў i аповесцей «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар кахання» i інш. прысвечаныя адлюстраванню дзіцячых хутарска-вясковых уражанняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, светлых чалавечых пачуццяў, кахання. Аўтар трылогіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Навагрудку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы свету.

 

Далідовіч Генрых :: Выданьні

pdf
Полымя, 02(940)2008

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

02(940)2008

* Метрыка літаратурная. * ШКОЛЬНЫЯ ДАЛЯГЛЯДЫ. Міхась Кенька. Асаблівасці прозы малой жанравай формы. Лада Алейнік. Здольны... Адораны... Таленавіты... Марыя Шамякіна. Навела ў фантастыцы. Юрась Нераток. Няхай Эсквіль нам зайздросціць! Планета Раслін. * АЎРУЦІН Анатоль, У дваццатым стагоддзі. * ДАЛІДОВІЧ Генрых, Сведкі пераломнага часу, або Пяць сюжэтаў з прадмовай і пасляслоўем * ДУКСА Мар’ян, Максім Багдановіч. ***Ж... Болей »


pdf
Маладосць, 01(431)1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01(431)1989

* Алешына Алена, Вершы * Бяляцкі Алесь, Да гісторыі адной палемікі * Валасевіч Ігар, Данілаўскі завулак * Валасевіч Ігар, Персанальная справа * Валасевіч Ігар, Сцяпан Лаўрэнцьевіч * Глушакоў Уладзімір, Старая сядзіба * Грахоўскі Сяргей, Вершы * Далідовіч Генрых, Свой дом * Крапак Барыс, Тупік з шэрай лесвіцай * Кусянкоў Мікола, Вершы * Мятліцкі Мікола, Вершы * Мяцеліца Генадзь, Верш... Болей »


Бярозка, № 11/1987

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 11/1987

Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы. Болей »


video
Далідовіч Генрых, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Генрых Далідовіч. Таямніцы архіваў партыі, "Споведзь" Геніюш і феномен Ермаловіча

Далідовіч Генрых, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з Генрыхам Далідовічам. Будзьце ў "Кантэксце"! Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля. У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўн... Болей »


audio
Далідовіч Генрых, Свой дом

Свой дом

радыёпастаноўка

Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя