Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Далідовіч Генрых, Свой дом

Свой дом

радыёпастаноўка

Далідовіч Генрых

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Выдавец: Беларуская тэлерадыёкампанія

Выдавецкая сэрыя: staroeradio

Памеры: 1:13:37

Катэгорыя: Радыёперадачы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.staroeradio.ru

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полы­мя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць».

Беларускія аўтары: Далідовіч Генрых

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

epub
Далідовіч Генрых, Вылучаны і адлучаны...

Вылучаны і адлучаны...

Штрыхі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму

Далідовіч Генрых

Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмы­словы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен на такія важныя годнасці, як грамадзянін і паэт, чыноўнік немалога рангу. Як вядома, для росту ўсяго жывога вельмі неабходныя як спрыя... Болей »


epub
Далідовіч Генрых, Юда для Каліноўскага

Юда для Каліноўскага

Дыптых

Далідовіч Генрых

У 1864 годзе, на самым пачатку яго, мінскія вышэйшыя губернскія і гарадскія чыноўнікі, асабліва жандарскія, з неспакоем, а больш з трывогай і тайнай нянавісцю, чакалі даволі высокага па пасадзе, небяспечнага госця. Той пад выглядам віленскага абываталя ехаў сюды на кароткі час, але з самымі вялікімі (пасля Мураўёва) паўнамоцтвамі – значыць, мог рабіць тут усё, што пажадае. У Мінску, каму трэба, загадзя мелі на руках дэпешу: палкоў­ніку ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, Сярод лесу, сярод поля

Сярод лесу, сярод поля

Апавяданне-імправізацыя. Лісткі запісных кніжак

Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, БНР і БССР

БНР і БССР

Роздум аб пакутным шляху беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі

Далідовіч Генрых

Аўтар на падставе вывучяння дакументальных матэрыалаў выказвае свае адносіны да працэсу станаўлення інстытутаў дзяржаўнасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя. БНР і БССР падаюцця ім як лагічныя паслядоўнасці, як вянец намаганняў беларусаў на шляху да незалежнасці ва ўмовах палітычнага ўціску. Кніга напісана майстрам беларускага слова, яна багатая на імёны і факты і будзе цікавая шырокаму колу чытачоў. Болей »


Далідовіч Генрых, Кліч роднага звона

Кліч роднага звона

Раман-хроніка

Далідовіч Генрых

У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнабміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка як горада, княства і цэнтра будучай дзяржавы. Болей »


Далідовіч Генрых, Заходнікі

Заходнікі

Раман, аповесць, апавяданні

Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець. За раман «Зах... Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Кліч роднага звона

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры

Далідовіч Генрых

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым п... Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Жар кахання

Жар кахання

Апавяданні пра жанчын

Далідовіч Генрых

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, еамім развіваць і ўмацаваць. У тым ліку і тое, што мы называем проста і велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам і апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго і Яе блізкімі і дарагімі адно аднаму. Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Жывы покліч

Жывы покліч

Выбранае

Далідовіч Генрых

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі Імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку і пра вечна існае і ў той жа час заўсёды новае, загадкавае. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, Заходнікі

Заходнікі

Раман

Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах хадзіць па адной зямлі. Многія старонкі прысвечаны светламу пачуццю кахання, паказу станаўлення маладой сям'і ў адноўленай вёсцы. Болей »