Чорна-белыя вершы

Чорна-белыя вершы


Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная.

Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — кожны шукае тое, што адпавядае яго літаратурным густам. Хай кожны самастойна дасць сабе адказ на пытанне, што ў літаратуры добра, а што — кепска.

«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Асаблівасць творчага светапогляду беларусаў найлепш выяўляецца ў сціплых і працавітых творцах. Нехта ўжо цяпер — еўрапейская зорка, нехта — яшчэ не. І калі хтосьці засумняецца ў тым, што гэта ўсур’ёз і надоўга, проста паверце, што вечнасць пачынаецца тут.

Крыніца: Будзьма беларусамі!

Чорна-белыя вершы :: Выданьні

video
Разанаў Алесь, Спарышы, Сербская вёска

Спарышы, Сербская вёска

Разанаў Алесь

Алесь Разанаў – паэт, вядомы ў беларускай літаратуры як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных формаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўсёды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляваньне ў райскай даліне», «Wortdichte» (2003; па-нямецку). Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Перакл... Болей »


video
Павел Капанскі, Політична свідомість

Політична свідомість

Павел Капанскі

Павел Капанскі, – паэт, нарадзіўся ў 1986 годзе ў Берасці, скончыў магістратуру філалагічнага факультэта БДУ. Фіналіст конкурсаў Ларысы Геніюш, Чэслава Мілаша, Максіма Танка, “Экслібрыс”. Піша па-беларуску і па-украінску. -- як стає тяжко / чи треба вирішити негайне питання / я не іду до церкви / я іду до кулінарії / роздруковую наприклад / спис кандидатів в міськраду / (доречи кандидати люблять коли їх друкують друкуймо кандидатів!) / ... Болей »


video
Вольга Гронская, Пяць

Пяць

Вольга Гронская

Вольга Гронская – паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася 10 чэрвеня 1978 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Скончыла рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэту БДУ і аспірантуру пры ім. Двухразовая пераможца “Фестывалю аднаго верша”. Першая кніга Вольгі Гронскай “АдВольная міфалогія” выйшла ў 2013 годзе. А калісьці надыдзе дзень, / і ён табе скажа: «Ма, / гэта не шапка, а смех адзін! / Хочаш — насі сама». / ... Болей »


video
Байсан (Плотка Алесь), Розы вуліца

Розы вуліца

Байсан (Плотка Алесь)

Байсан (Алесь Плотка) – паэт. Нарадзіўся ў Гомелі. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх гуртоў як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць долу / Люксембург. Розы вуліца / Абмяклыя ў пухавіках алкашы паўтараюць рух камякоў / На скрыжаванні з Лермантава, на рагу, побач з кул... Болей »


video
Прылуцкі Сяргей, Пістончык Сірошка, Лакальныя ўнутраныя канфлікты

Лакальныя ўнутраныя канфлікты

Прылуцкі Сяргей, Пістончык Сірошка

Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве. Аўтар кнігі вершаў “Дзевяностыя forever” (2008), "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009) (пад псэўданімам Сірошка Пістончык, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом). Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў. Трохразовы фіналіст конкурсу малад... Болей »


video
Дубянецкая Галіна, Гэты няісны свет

Гэты няісны свет

Дубянецкая Галіна

Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная. Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Мінску. Скончыла Інстытут замежн... Болей »


video
Цімафеева Юля, Распранайся!

Распранайся!

Цімафеева Юля

Юлія Цімафеева нар. 12.01.1982 г. у в. Спярыжжа Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвае Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Жыве ў Мінску. Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў з’яўляліся ў часопісах “pARTizan”, “Паміж”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”. У 2011 годзе ў суме... Болей »


video
Мінскевіч Серж, Марскі трыпціх

Марскі трыпціх

Мінскевіч Серж

Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная. Серж Мінскевіч — беларускі паэт і перакладчык. Аўтар кніг: «Праз галеРэю» (1995), «Менскія санэты / Мі... Болей »


video
Дранько-Майсюк Леанід, З кнігі “Паэтаграфічны раман”

З кнігі “Паэтаграфічны раман”

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк — беларускі паэт.Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972, у рэспубліканскім друку ў 1975 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990). Апошняй па часе стала «Кніга для спадарыні Эл», куды ўвайшлі проза, вершы, п’еса (выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка... Болей »


video
Упала Анка, Пракцічаскі с лозунгамі

Пракцічаскі с лозунгамі

Упала Анка

Літаратарка. Нарадзілася 14.03.1981 г. у Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсітэта. У 2007 г. перамагла ў літаратурным конкурсе імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу. У 2009 г. выйшла ў фінал літаратурнага конкурса імя Карласа Шэрмана для маладых літаратараў, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам. Апавяданьні друкаваліся ў часопісе “Тэксты”, пераклад апавяданьня Руала Дала “Скура” — у ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя