![]() |
![]() |
Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.
У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.
Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).
Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе стварэння новай канцэпцыі літаратурнага працэсу XVIII–XIX стагоддзяў у Беларусі. Грунтуючыся на тым лепшым, што было ў папярэдніх пр... More »
The book is an encyclopedia or a reference book of the Belarusian people’s life, folklore, culture and traditions. Employing a user-friendly language the author describes beliefs of people in northern Belarus, their striving for the better and their miserable fate. Stories told from generation to generation have turned into legends, myths, fables that people believed were true and respected. In their fairy tales, there are evil spirits ... More »»
У пяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Трэціх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2003), а таксама літаратурныя творы ХVІІІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. More »
Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х. Александровічу (17 снежня 2002), а таксама літаратурныя творы ХVІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. More »
Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных і культуралагічных спецыяльнасцяў ВНУ. More »
On the Doorstep of a Forgotten Shrine, a monograph by Mikola Khaustovich, focuses on works and the literary and artistic symbolism of the oeuvre of Yan Barshcheuski, who is considered a father of Belarusian literature. Yan Barshcheuski was the first writer to use the word “Belarus” in his works, rather than Litva (Lithuania) like Adam Mickiewicz and other philomaths. Mikola Khaustovich thoroughly examines works of prose by Barshcheuski,... More »»
У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных 80-годдзю з дня нараджэння С.Х. Александровіча (18 снежня 2001), а таксама літа... More »
У другі выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Другіх навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стст.: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 верасня 2001 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы дыскусіі “Ці быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч аўтарам “Пінскае шляхты”? (26 чэрвеня 2001 г.), а таксама літаратурныя творы ХІІІ–ХІХ ст... More »
У першы выпуск навукова-літаратурнага зборніка“Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Першых навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стагоддзяў: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 снежня 2000 г. у Доме творчасці “Іслач”. More »
Belarusian Literature History 1930s-1940s by Khaustovich Mikola Belarusian literature researchers categorize 1930s-1940s as a new literature period. New Belarusian literature thrived in two environments – among rural residents, who passed folklore and ancestor’s language from generation to generation, some were writing poems and literary works, for instance Vinshavannie bondara Svastseya (Honoring Bushel Maker Svastsei), Imyaninnaye vin... More »»