Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

 

Быкаў Васіль :: Выданьні

epub
Быкаў Васіль, “У тую вясну...”

“У тую вясну...”

Быкаў Васіль

У тую вясну мне здорава не пашэнціла – прастудзіўся ў камандзіроўцы, як на ветраным прыпынку чакаў аўтобуса, і захварэў на запаленьне лёгкіх. Два тыдні праляжаў у больніцы, а як выпісаўся, яшчэ колькі часу ня мог давесь­ці да ладу здароўе, і наш мясцком, зважаючы на маю хваробу, выбіў у аблсаўпрофе пуцёўку ў адзін з менскіх беларускіх санаторыяў. Зрэшты, лепшым ён хіба лічыўся ў бюракратычных колах, асаблівага там не было нічога. Апроч ... Болей »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 10, кн. 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Маладыя гады (1985-2001). Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)

Быкаў Васіль

У першую кнігу дзясятага тома Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшла публіцыстыка розных гадоў. У выданні прадстаўлены: аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (1985, 2001), артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1975--1980). Каментары да гэтага тома ўкладзеныя Сяргеем Шапранам. Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткав... Болей »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни

Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни

Быкаў Васіль

Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць спэцорганы. Праз сваіх сэксотаў. Думаў: зараз будуць аплядысмэнты, бо хто ж таго ня ведае, хіба ніхто не гаворыць. Але бачу: позіркі ... Болей »


Быкаў Васіль, Ліквідацыя

Ліквідацыя

Без цэнзуры

Быкаў Васіль

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у... Болей »


Быкаў Васіль, Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць

Без цэнзуры

Быкаў Васіль

Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций”. Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены... Болей »


Быкаў Васіль, Пакахай мяне, салдацік

Пакахай мяне, салдацік

Аповесці, апавяданні

Быкаў Васіль

Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Болей »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 9

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Кінасцэнарыі

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Вол­чья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обе­лиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Ч... Болей »


epub
Быкаў Васіль, Васіль Быкаў. Кнігі ў фармаце ePub

Васіль Быкаў. Кнігі ў фармаце ePub

Выбраныя творы

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены. Болей »


Быкаў Васіль, Гарадзенскі архіў

Гарадзенскі архіў

Невядомыя творы (1957 – 1972). Незавершанае. Нататнікі

Быкаў Васіль

Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Болей »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 8

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Мэмуарная проза

Быкаў Васіль

Восьмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Васіль Быкаў, непажаданы за сваю чэснасьць і сумленнасьць у апошнія гады жыцьця ўладамі Беларусі, апынуўся непажаданым і небясьпечным для яе і пасьля сьмерці. Доўгія спробы праз дзяржвы... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-15]   Наступная   Апошняя