Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

 

Быкаў Васіль :: Publikacje

pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 9

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Кінасцэнарыі

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Вол­чья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обе­лиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Ч... Więcej »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 8

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Мэмуарная проза

Быкаў Васіль

Ósmy tom utworów zebranych Wasila Bykawa, klasyka białoruskiej prozy realistycznej, jest wspólnym projektem wydawniczym Społecznego Towarzystwa Związek Pisarzy Białoruskich i społecznej inicjatywy - Ogólnonarodowego Ruchu „Wola Narodu”. Wasil Bykau, nieżyczliwie traktowany przez władze Białorusi za swoją uczciwość i rzetelność w ostatnich latach życia, także po śmierci okazał się niepożądany i niebezpieczny dla władzy. Długotrwałe prób... Więcej »»


pdf
epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 7

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Апавяданні

Быкаў Васіль

Siódmy tom utworów zebranych Wasila Bykawa, klasyka realistycznej prozy białoruskiej, jest wspólnym projektem wydawniczym Stowarzyszenia Społecznego Związek Pisarzy Białoruskich i inicjatywy społecznej – Ogólnonarodowy Ruch „Wola Narodu”. Pomysł ośmiotomowego wydania swoich utworów miał sam Wasil Bykau. Wykonując wolę pisarza, jego koledzy, rodzina i nieobojętni na jego twórczość ludzie, postanowili wydać utwory zebrane Wasila Bykawa w... Więcej »»


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 6

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, раман

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Абеліск" (1971 г.), "Пайсці і не вярнуцца" (1978 г.) і раман "Кар'ер" (1986 г.). Więcej »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Бліндаж

Бліндаж

Аповесьці

Быкаў Васіль

Wasil Bykau, Blindaż. Opowiadania Biblioteka czasopisma „Dziejasłou” (dziejasłou- czasownik) wydała mało znane dla białoruskiego czytelnika utwory Wasila Bykawa. Niektóre z zamieszczonych w tomie „Blindaż” były wcześniej publikowane w „Dziejasłowie”, niektóre ukazały się w periodykach w 1958 roku i później nie były już drukowane. Tematyka zebranych pod tym tytułem utworów jest, można powiedzieć, tradycyjna dla Bykowa- człowiek w cz... Więcej »»


Baradulin Ryhor, Bykau Wasil, Gdy witają się dusze

Gdy witają się dusze

Poezja i proza

Baradulin Ryhor, Bykau Wasil

Gdy witają się dusze to literacka korespondencja pomiędzy Ryhorem Baradulinem – jednym z najznakomitszych współczesnych poetów białoruskich, a Wasilem Bykauem – wybitnym pisarzem, legendą współczesnej literatury białoruskiej. To pełen nostalgii, goryczy i piękna zapis dialogu prowadzonego przez dwóch artystów, którzy nade wszystko (i mimo wszystko) umiłowali swoją ojczyznę – Białoruś. Więcej »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 4

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У чацвёрты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Апошні баец" (1957 г.), "Жураўліны крык" (1959 г.), "Здрада" (1960 г.), "Трэцяя ракета" (1961 г.), "Пастка" (1962 г.), "Альпійская балада" (1964 г.). Więcej »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 5

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Круглянскі мост" (1968 г.), "Дажыць да світання" (1972 г.), "Воўчая зграя" (1974 г.), "Яго батальён" (1974 г.). Więcej »


epub
Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця

Пункціры жыцьця

Далітаратурная біяграфія

Быкаў Васіль

Чалавек адрозьніваецца ад іншых жывых істотаў тым, што можа ўспамінаць. Ва ўспамінах пісьменьніка спалучаюцца і споведзь, і запавет, і наказ. На Беларусі асобнай кнігай ужо былі апублікаваныя ўспаміны Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. “Пункціры жыцьця” – гэта першы маштабны подступ да “Доўгай дарогі…”. Аднак у гэтых тэкс¬тах няма паўтораў – нават адзіным сказам. “Пунк-ціры жыцьця”, якія пісаліся Васілём Быкавым у 1993 годзе, яшчэ д... Więcej »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Więcej »