Бельскі Алесь

Алесь (Аляксандр) Іванавіч Бельскі нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы (1980—1981). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №  55 г. Мінска, быў намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. па цяперашні час у БДУ: аспірант, выкладчык, дацэнт, загадваў кафедрай дауніверсітэцкай адукацыі, дактарант, з 1999 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, з 2004 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры. У 2000—2002 гг. узначальваў лабараторыю літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2001 г. адначасова галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004 г. — намеснік галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова».

Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002). Аўтар кніг «Пакуль баліць душа» (1995), «Жывая мова краявідаў» (1997), «Сучасная беларуская літаратура» (1997), «Свет ад травы да зор» (1998), «Краса і смутак» (2000), «Сучасная літаратура Беларусі» (2000), «Экалогія душы» (2003), каля 500 публікацый у друку. Сааўтар праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і ВНУ, вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура: ХІ—ХХ стст.» (2-е выд. — 2001), «Беларуская літаратура, 5 клас» (2002; 2-е выд. — 2003), «Беларуская літаратура, 10 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 11 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 6 клас» (2010) і інш.

Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000). Выдаў кнігі прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Карані», «Вальс пад журлівымі таполямі», «У Храме зямнога кахання», «Самая чароўная кветка».

 

Бельскі Алесь :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Краса і смутак

Краса і смутак

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

У кнізе шырока асвятляюцца духоўныя і эстэтычныя шуканні сучаснай літаратуры. З пазіцый сённяшняга дня прачытваюцца творы з мастацкай спадчыны, а таксама паказваецца новае, часам нязвыклае, што прыносіць у літаратуру наша сучасная моладзь. Аўтар праяўляе цікавасць як да вядомых імёнаў (К. Чорны, I. Шамякін, М. Танк, Р. Барадулін, С. Гаўрусеў, Г. Далідовіч, Л. Дайнека і імш.), так і да літаратурнай працы тых, каму не заўсёды шанцавала на... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

Кніга доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя Белдзяржуніверсітэта А. I. Бельскага знаёміць маладых чытачоў з сучаснай літаратурай Беларусі, яе асноўнымі кірункамі i тэндэнцыямі развіцця. Даецца характарыстыка літаратурнай сітуацыі ў рэспубліцы, разглядаюцца найбольш важныя мастацкія набыткі беларускай паэзіі, прозы i драматургіі ў другой палове 80-х — 90-я гады. Разлічана на шырокае кола чытачоў... Болей »


pdf
epub
Ветах Алесь, Хроніка смутку

Хроніка смутку

Раман у лістах, аповесць-містыфікацыя, апавяданні

Ветах Алесь

Ужо першай кніжкай «Ружовая энічка», адзначанай прэміяй часопіса «Маладосць» за 1994 г., Алесь Ветах заявіў пра сябе як цікавы, удумлівы празаік. У новым зборніку твораў ён працягвае даследаваць лёсы людзей розных пакаленняў, уражліва паказвае калізіі, кантрасты і парадоксы жыцця савецкага і постсавецкага грамадства. Для прозы гэтага аўтара характэрны лірыка-драматычны пачатак, суровасць фарбаў, а таксама спроба містыфікацыі рэчаіснасці... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Свет ад травы да зор

Свет ад травы да зор

Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу

Бельскі Алесь

Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Сучасная беларуская літаратура

Сучасная беларуская літаратура

Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.)

Бельскі Алесь

У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Жывая мова краявідаў

Жывая мова краявідаў

Пейзаж у беларускай паэзіі

Бельскі Алесь

Упершыню пейзаж у беларускай паэзіі выбраны ў якасці асобнага і сістэмнага даследавання. Прасочваецца гістарычны генезіс і робіцца спроба класіфікацыі розных тыпаў пейзажу, выяўляюцца яго асноўныя функцыянальныя рысы і нацыянальныя асаблівасці, разглядаюцца пейзажныя вобразы ў іх гістарычна-часавым і індывідуальна-мастацкім асэнсаванні. Паэтычнае адлюстраванне прыроды суадносіцца з паэтыкай пейзажу ў жывапісе і музыцы. Аналіз і вывады а... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Пакуль баліць душа

Пакуль баліць душа

літаратурна-крытычныя артыкулы

Бельскі Алесь

У сваёй кнізе Алесь Бельскі, разглядае духоўна-вобразны свет сучаснай паэзіі, запыняецца на тых балявых праблемах, якія знаходзяцца ў полі зроку літаратуры: чалавек і прырода, трагедыя Чарнобыля і выжыванне нацыі, праўда і ўрокі вайны ў Афганістане і інш. Маладога аўтара хвалюе стан развіцця дзіцячай паэзіі, не абмінае ён вострых пытанняў літаратурнага працэсу і жыцця, спрабуе весці палеміку, імкнецца данесці да чытача ўласную маральную... Болей »


Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась, Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Казімір Семяновіч

Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась

У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVII міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 18 – 19 ліст. 2010 г.)

Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom stanowi zbiór artykułów naukowych powstałych w oparciu o referaty wygłoszone podczas XVII międzynarodowej konferencji naukowej z cyklu «... Болей »


pdf
Скрыжалі памяці, Кніга першая

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у полымі суровага ліхалецця. Смерць аднаго чалавека — гэта невымерная трагедыя, бо разам з ім... Болей »