Алесь (Аляксандр) Іванавіч Бельскі нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
Працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы (1980—1981). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 55 г. Мінска, быў намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. па цяперашні час у БДУ: аспірант, выкладчык, дацэнт, загадваў кафедрай дауніверсітэцкай адукацыі, дактарант, з 1999 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, з 2004 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры. У 2000—2002 гг. узначальваў лабараторыю літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2001 г. адначасова галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004 г. — намеснік галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова».
Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002). Аўтар кніг «Пакуль баліць душа» (1995), «Жывая мова краявідаў» (1997), «Сучасная беларуская літаратура» (1997), «Свет ад травы да зор» (1998), «Краса і смутак» (2000), «Сучасная літаратура Беларусі» (2000), «Экалогія душы» (2003), каля 500 публікацый у друку. Сааўтар праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і ВНУ, вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура: ХІ—ХХ стст.» (2-е выд. — 2001), «Беларуская літаратура, 5 клас» (2002; 2-е выд. — 2003), «Беларуская літаратура, 10 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 11 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 6 клас» (2010) і інш.
Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000). Выдаў кнігі прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Карані», «Вальс пад журлівымі таполямі», «У Храме зямнога кахання», «Самая чароўная кветка».
Вы разгарнулі кнігу, якая на працягу навучальнага года будзе вам дарадцам і спадарожнікам на ўроках роднай літаратуры. Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. Ён заўсёды сярод добрых і надзейных сяброў — кніг. Кніга — найвышэйшы здабытак людской мудрасці, яна захоўвае памяць пра чалавечы род, нашых продкаў, падзеі мінулага. Вам, напэўна, вядома, што доўгі час кнігі былі рукапіснымі. Вялікім дасягненнем стала для чалавека друкаваная кні... Болей »
Аснову зборніка склалі матэрыялы да біяграфіі вучонага-педагога прафесара Фамы Антонавіча Бельскага (1890—1952). Уключаны новыя артыкулы і ўрыўкі з публікацый пра яго жыццё, педагагічную і арганізацыйную дзейнасць. Асобныя біяграфічныя матэрыялы адшуканы нядаўна, шэраг артыкулаў пра вучонага былі надрукаваны ці напісаны ў апошнія гады. Зборнік з’яўляецца працягам папярэдняга выдання «І прызванне, і лёс» (2012). Прызначаны даследчыкам гі... Болей »
Зборнік склалі артыкулы пра жыццё і творчы шлях Фамы Антонавіча Бельскага (1890—1952), які працаваў у вышэйшых навучальных установах Украіны, Беларусі, Расіі і Узбекістана. Прасочваецца станаўленне асобы таленавітага педагога і вучонага, характарызуецца дзейнасць прафесара як арганізатара адукацыі і навукі, асэнсоўваюцца яго навуковыя падыходы і погляды. Выданне прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння і 60-годдзя з дня смерці вучона... Болей »
Сборник составили статьи и материалы о жизни и научной деятельности украинского учёного-миколога Прокофия Даниловича Ятеля (1897—1941). Благодаря его научному открытию неизвестное заболевание, которое в 1930-ые годы приобрело характер массовой эпидемии, стало известным. Это открытие является настоящим подвигом учёного, павшего смертью храбрых при защите Родины в самом начале Великой Отечественной войны. Болей »
Вы разгарнулі кнігу, якая на працягу навучальнага года будзе вам дарадцам і спадарожнікам на ўроках роднай літаратуры. Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. Ён заўсёды сярод добрых і надзейных сяброў — кніг. Кніга — найвышэйшы здабытак людской мудрасці, яна захоўвае гісторыю шматлікіх пакаленняў, памяць чалавечага роду, яго спадзяванні і мары. Вам, напэўна, вядома, што доўгі час кнігі былі рукапіснымі. Вялікім дасягненнем стала для ч... Болей »
Доктар філалагічных навук, крытык Алесь Бельскі запрашае ў духоўны космас беларускай паэзіі, каб адкрыць багацце нацыянальнай канкрэтыкі, хараство родных вобразаў, пачуць непаўторныя і адметныя галасы песняроў бацькоўскай зямлі. Аўтар перачытвае старонкі спадчыны класікаў, пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны, акцэнтуе ўвагу на мастацкіх набытках многіх сучасных паэтаў, асэнсоўвае чарнобыльскі вопыт беларускай літаратуры. У розных а... Болей »
Прафесар Алесь Бельскі разважае пра месца беларускай літа-ратуры ў школе, яе выключную духатворчую ролю ў выхаванні асобы, асэнсоўвае новыя падыходы і тэндэнцыі ў сучаснай літаратурнай адукацыі. Увазе чытачоў прапанаваны таксама шэраг партрэтаў вядомых навукоўцаў і педагогаў. Адрасуецца спецыялістам педагагічнага профілю, выклад-чыкам ВНУ, настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі адукацыі і выхавання. Болей »
Доктар філалагічных навук, пісьменнік Алесь Бельскі запрашае ў паэтычна-літаратурны сад, каб пабачыць непаўторныя родныя вобразы і з’явы, адкрыць духоўны свет мастацкай творчасці. Аўтар асэнсоўвае спадчыну пісьменнікаў, якія пачыналі свой літаратурны шлях у даваенны час, разглядае ідэйна-эстэтычныя асновы творчасці паэтаў-песеннікаў, разважае пра пераемнасць мастацкіх традыцый, праблему літаратурных пакаленняў, аналізуе кнігі, выдадзены... Болей »
Дапаможнік створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе раз... Болей »
Артыкулы, якія склалі зборнік беларускага вучонага, пісьменніка і журналіста Алеся Бельскага, разнастайныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Аўтар асэнсоўвае актульныя і найбольш важныя пытанні літаратурнай адукацыі на сучасным этапе, ён у сваіх развагах абапіраецца на асноватворныя традыцыі нацыянальнай педагогікі, выступае з пазіцый культурацэнтрызму і гуманізацыі навучання, паслядоўна праводзіць ідэю пра неабходнасць мэтаскіраванага ... Болей »