Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа

Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа


Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа :: Выданьні

pdf
Зарэмба Людміла, Слова ў зменлівым свеце

Слова ў зменлівым свеце

Літаратурна-крытычныя артыкулы

Зарэмба Людміла

Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам... Болей »


pdf
Тварановіч Галіна, Чацвёртая стража

Чацвёртая стража

Тварановіч Галіна

“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напіса... Болей »


pdf
Баена Юрка, Крык дзікай ружы

Крык дзікай ружы

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Мае Айчыны

Мае Айчыны

Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »


Панароўе

Панароўе

Анталогія апавядання

Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцо... Болей »


pdf
Стахвюк Віктар, Багровы цень

Багровы цень

Стахвюк Віктар

У 2002 „Белавежа” выдала паэтычны томік Віктара Стахвюка Багровы цень на сваёй мове. Хоць інцыдэнтальныя ў статыстычным аспэкце, паэтычныя зьдзяйсьненьні Сачко, Баравік і Стахвюка сваімі мастацкімі вартасьцямі выразна ўзвышаліся па-над сярэднім літаратурным узроўнем Беласточчыны, непасрэдна даказваючы патэнцыйна вялікія творчыя магчымасьці беларусаў-падляшоў у сваёй мове. (Pravapis.org) Болей »


pdf
Чыквін Ян, Крэйдавае кола

Крэйдавае кола

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


pdf
Яновіч Сакрат, Не жаль пражытага

Не жаль пражытага

Яновіч Сакрат

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе... Болей »


pdf
Лукша Міра, Бабскія гісторыі

Бабскія гісторыі

Лукша Міра

“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае адно – любоў да роднай зямелькі і веданне свайго месца пад сонцам. Ствараецца ўражанне, што аўтарка гатова ўсімі даступнымі сродкамі ба... Болей »


pdf
Букет Белавежжа

Букет Белавежжа

Анталогія краялюбнай паэзіі „белавежцаў”

Анталогія ў перакладзе з грэцкае мовы значыць букет кветак, а дакладней збіранне іх. Старажытныя грэкі так называлі зборнікі выбраных твораў паэзіі. Вось і ў нас наспеў час збору паэтычнага суквецця. Мінае сорак пяць год белавежскага прарастання. Адбывался яно пад уздзеяннем магутнай сілы — любові да роднага: мясцін, дому, слова. Святым пачуццём прасякнуты і дароўны „Букет”. Многіх дарцаў няма ўжо сярод белавежскай сябрыны. Хто адышоў у... Болей »