БелсатTV

БелсатTV


«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV :: Выданьні

video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 12

Гісторыя пад знакам Пагоні

Вітаўт

12

Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні." Пару валадарання Вітаўта ўсе летапісцы прызнаюць росквітам нашай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Гэты час нават назвалі залатым векам. Менавіта за Вітаўтам беларуска-літоўская дзяржава стала самаю вялікаю ў Еўропе. Але шлях да ўлады быў не простым. Вялікакняжскай уладзе папярэднічала доўгая і ўпартая барацьба зь Ягайлам. Яе ахвярай быў таксама і Кейстут - бацька Ві... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 11

Гісторыя пад знакам Пагоні

Кім быў Кірыла Тураўскі?

11

Хаця пра тураўскага Залатаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара ХІІ ст. колькасць ягоных твораў пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатаю паэтычнаю вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці, Кірыла Тураўскі сімвал таленту нашага народу, яркае сведчанне глы... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 10

Гісторыя пад знакам Пагоні

Ці існаваў старажытнарускі народ?

10

За дзесяць стагоддзяў сваёй гісторыі Беларусі неаднаразова даводзілася сутыкацца з агрэсіяй Масквы. Абгрунтаваннем гэтых войнаў была «неабходнасць абароны праваслаўных жыхароў Беларусі». Але гэта была толькі фармальная падстава. Пасля таго як Масква абвесціла сабе «трэцім Рымам», яна стала прэтэндаваць і на іншыя праваслаўныя землі. Падставаю для інтэрвенцыі зноў сталася абарона адзінаверцаў. Таму ўкраінцам і беларусам заставалася абядн... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 9

Гісторыя пад знакам Пагоні

Давыд Гарадзенскі

9

Ім’я гэтага чалавека абышло ўсю Эўропу. Аднак з аднаго боку мяжы яго называлі шчытом і апошняй надзеяй дзяржавы, з другога - чалавекам, які - відаць - прадаў душу дыябалу. Бязспрэчна толькі адно - за ўсё сваё жыцьцё гэты літвін ня зьведаў ні воднай паразы. Аднойчы ка двару Вялікага Князя літоўскай, рускага і жамойцкага Віція прыбыў падарожнік. Ён паклаў свой меч і пажадаў верна служыць літвінам, але гэтая прапанова была сустрэтая вельмі... Болей »


video
Такінданг Андрэй, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Андрэй Такінданг: ...апрануўшы белую кашулю...

Ці часта вы бачылі ў Беларусі чарнаскурых людзей? Так, – адкажа звычайны мінак. А такіх чарнаскурых, хто размаўляе па-беларуску? Так, – адкажа ўжо студэнт філфаку. А ці знаёмы вам такі афра-беларус, які размаўляе па-беларуску настолькі правільна, што адразу чуваць: гэтаму чалавеку карыстацца беларускаю моваю больш зручна, чым любою іншаю, бо яна для яго – сапраўды родная? На апошняе пытанне чалавек, абазнаны ў культурным жыцці сталіцы, ... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 8

Гісторыя пад знакам Пагоні

Еўфрасіння Полацкая

8

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока. Тым, хто імкнуўся да кнігі, сьвяціла, як зорка... Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца — сьвет нас прымаў як народ па адной палачанцы. У 1110 годзе ў сям’і князя Гергія Усяслававіча нарадзілася дзяўчынка. Бацькі далі ёй старажытнае полацкае імя – Прадслава. Па бацькоўскай лініі Прадслава паходзіла з дынастыі Рурыкавічаў. Па матчынай – была нашчадкам першага полацкага князя Рагвалода. Дзедам ... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 7

Гісторыя пад знакам Пагоні

Рагвалод і Рагнеда

7

Самы старажытну горад Беларусі - Полацк. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 962 годам. Полацкае княства паклала пачатак беларускай дзяржаўнасьці. Першым вядомым князям Полацка быў Рагвалод. Рагвалод валадарыў у Полацку ў другой палове Х стагодзьдзя. Асноўным насельніцтвам княства былі Крывічы, але значную частку складалі і Дрыгавічы. Гісторыкілічаць, што менавіта гэтыя плямёны заклалі аснову беларускай народнасьці. Паводле летапісаў Раг... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 6

Гісторыя пад знакам Пагоні

Усяслаў Чарадзей

6

Лета 1029 году было вельмі незвычайным, бо незвычайным чынам перапляліся знакі на зямлі і на нябёсах нібы прадказваючы важнае здарэньне. У тое ж лета ў князя Брачаслава нарадзіўся сын. Ім’я немаўляткі - Усяслаў, стане вядомым ва ўсёй усходняй Эўропе. Менавіта пры ім полацкай дзяржаве суджана была дасягнуць найвялікшага посьпеху. Бацька пакінуў свайму спадкаемцу даволі моцны падмурак для ўтварэньня вялікай дзяржавы. Пры Брачыславе да яе ... Болей »


video
Гісторыя пад знакам Пагоні, 5

Гісторыя пад знакам Пагоні

Дзяржавы

5

Летапісная гісторыя Беларусі пачынаецца з ІХ стагодзьдзя і дазваляе нам зазірнуць у тыя часы, калі нашай дзяржавы яшчэ не было. Годам заснаваньня кожнага гораду лічыцца год першай згадкі пра яго ў гістарычных крыніцах. Але да запісу ў летапісе горад можа існаваць, ваяваць і гандляваць не адно стагодзьдзе - задоўга да першых пісьмовых сьвечаньняў. Ад VІ стагодзьдзя пасьля нараджэньня Хрыста на большую частку нашага краю пачынаюць праніка... Болей »


video
Сом Лера, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Лера Сом, Шлях

Лера Сом – педагог, паэтка, артыстка, палітычная актывістка, вялікая арганізатарка, маці. Усе падкрэсліваюць здольнасць гэтай жанчыны адстойваць свае перакананні. Калегі па партыі называюць Леру Сом абліччам БНФ, у школе яна – адна з найлепшых выкладчыц беларускай мовы, удзельнікі моладзевага гурта «Індра» мяркуюць, што яна «найлепшая паэтка – аўтарка песенных тэкстаў», хоць паміж імі і ёю – 20-гадовая розніца ва ўзросце. Яна сама сябе ... Болей »