Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН Цэнтра. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі (Беларусь). Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Ларэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літара (2005). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў). Аўтар трох кнігаў паэзіі “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”. Перакладаў Джойса, Сэлінджара, Уільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэлана.
Пачаў займацца літаратурай у пачатку 80-х, вывучаючы філасофію ў Менску. У 1986 годзе публічна выйшаў з камсамолу. Заспеў апошнія гадзіны дысідэнскага руху: у 1987 пэўны час быў Менскім карэспандэнтам Экспресс-хроники. У 1987 стаўся сябрам літаратурнага андэграўнда: суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Удзельнік першых самвыдатаўскіх альманахаў (Літаратура 1 і Літаратура 2), а таксама першых незалежных мітынгаў у Менску. За арганізацыю і ўдзел у Дзядах быў арыштаваны і пакараны штрафам.
Ад пачатку 90-х прыняў удзел у аднаўленні тыднёвіка “Наша ніва”, з праграмай стварэння новай несавецкай беларускай культуры.
У 1995 заснаваў выдавецтва “Эўрофорум”, у якім пачаў выходзіць часопіс “Фрагмэнты” (філасофія, культуралогія, літаратура), літаратурная серыя “Бібліятэка Фрагмэнты” (калекцыі “Галерэя Б.”, “Сярэдняя Эўропа”, “Сучаснае мысьленьне”).
Адзін з стваральнікаў Беларускага калегіюма, аўтар і падпісант Беларускай дэкларацыі свабоды.
З канца дзевяностых паралельна літаратурнай распачаў акадэмічную кар’еру: займаецца гісторыяй ідэяў у Інстытуце філасофіі ў Менску. Выкладае ў універсітэтах у Менску і ў Вільні. У 2003 абараніў дысертацыю па філасофіі Снядэцкага.
З другой паловы 90-х апавяданні, вершы і эсэ перакладаюцца на польскую, украінскую, нямецкую, чэскую і вугорскую мовы. У 2008 у варшаўскім выдавецтве Oficyna 21 выходзіць польскі пераклад рамана Адам Клакоцкі ш ягоныя цені, і ў гэтым жа годзе ва Ўроцлаве пераклад кнігі эсэ Каралеўства Беларусь.
Улетку вандруе з сябрамі на байдах. Увосень – піша вершы. Узімку дапісвае раманы. Увесну марыць прачнуцца.
Па палітычных перакананнях – левы будыст.
«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метаф... Болей »
У мяне ёсць тэчка, якую я дастаю ў асаблівыя моманты свайго жыцця. Яна ляжыць у шафе, на самым дне, разам з іншымі паперамі, у якіх сабраныя артэфакты эпохаў. Дастаткова грубая, калі не сказаць разбухлая. Там многа ўсяго. Запісы размоваў, выпадковыя нататкі. Старонкі часопісаў з публікацыямі, выцінкі з газетаў. Фотаздымкі. Энцыклапедыя прамінулага, дзе сабраныя шмат якія выпадковыя і невыпадковыя рэчы. Я люблю пераглядаць яе змесціва: п... Болей »
Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (... Болей »
Ліст аніяк не хацеў канчацца. Ён пераваліў за шасцідзясятую старонку, а канца ўсё яшчэ не было бачна. Звычайна яна пісала сябрам кароткія паэтычныя пасланні, дадаючы потым на палёх каментары. Яна называла іх эцюдамі і пазначала опус, як у музыцы, хаця і не заўсёды адсылала сваім адрасатам. (фрагмент) Болей »
Як дзіўна, што ў тэатры свету так многа актораў, – падумаў Францішак прачнуўшыся. Напэўна, было б дастаткова аднаго-адзінага, з вар’яцкім маналогам пра нелагічнасць і незразумеласць усяго, што ёсць. Чалавека, які б паміраў і зноў нараджаўся на сцэне, выходзіў у чарговай дзеі, не памятаючы пра мінулае. У новай вопратцы, з новым тварам і нават у новай эпосе. Публіка складалася б выключна з Багоў і Герояў.(фрагмент) Болей »
«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метаф... Болей »
Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьлядоўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі, перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён «нарэшце патрапіў дадому — у салодкую непрытомнасьць восені». Болей »
Jednym z kluczy otwierających polskiemu czytelnikowi drzwi do zrozumienia przemyśleń Ihara Babkoua (ur. 1964) dotyczących Białorusi może być obserwacja, że jest on tak naprawdę pierwszym filozofem białoruskim, próbującym zdefiniować istotę białoruskości w warunkach współczesnego miasta, w którym białoruska kultura i światopogląd nigdy przedtem nie czuły się u siebie w domu. (Jan Maksymiuk) Болей »
Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь». Болей »
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.... Болей »