Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1987
Рэдактар: Вялюгін А. С.
Выдавец: Беларусь
Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
Памеры: 80с., іл., 25см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [765]
ЯНКА БРЫЛЬ... Гэта імя ў разгуканым бары беларускай літаратуры карэніцца глыбока, і ў песні, якую шуміць выносны бор, далёка чуцён чысты голас летапісца сённяшняга Панямоння. Летам сорак пятага ў газеце «Літаратура і мастацтва» Валянцін Таўлай змясціў артыкул «Янка Брыль», Паэт-рэвалюцыянер, вопытны літаратар глядзеў як празорца, адчуваючы будучыню маладога празаіка, хоць у Брыля на той час меліся зусім нязначныя публікацыі; апавяданне «Хатка на ўскраіне» ў часопісе «Беларусь», фрагмент апавядання «Зладзеі» ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і сатырычныя замалёўкі ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну».
Каталёг: BTH
Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на літаратурнай ніве, супольныя выезды, супольныя праекты (“Між тых палёў...”, “Мы з вогненай вёскі”). Жыццё Янкі Брыля было для Уладзіміра А... Болей »