Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Ткачоў Міхась, Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)

Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)

Ткачоў Міхась

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1977

Рэдактар: Барысевіч Ф.В.

Выдавец: Беларускае Добраахвотнае Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Выдавецтва/ друкарня: Полымя

Памеры: 84 с., іл., 30 см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Турыстыка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [610]

УДК: 7.078(476)

Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне „Замкі Беларусі” закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы ад “данжонаў”, праз абаронныя замкі буйных гарадоў, заканчваючы на цэрквах абароннага тыпу, якіх на тэрыторыі Беларусі захавалася няшмат, між іншым у Сынкавічах і Маламажэйкаве. Некаторых замкаў, апісаных у кнізе даўно няма, пасля іх засталіся фрагменты руінаў, якія сведчаць пры былую веліч. Кніга Міхася Ткачова дае магчымасць даведацца пра тое, як яны выглядалі, якую ролю спаўнялі, каму належалі. Кніга ўзбагачана картамі, планамі і здымкамі. Рэкамендуецца ўсім, каго хвалюе лёс гісторыка-культурнай спадчыны, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя – архітэктарам, рэстаўратарым, музейным і бібліятэчным работнікам, выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам вышэйшых навучальных устаноў, коледжаў і ПТВ, турыстам і гасцям Беларусі, даследчыкам і прыхільнікам зберажэння і аднаўлення гістарычных мясцін.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Ткачоў Міхась, Паходня

Паходня

Кніга публіцыстыкі

Ткачоў Міхась

Кніга публіцыстыкі вядомага беларускага археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, заснавальніка Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міхася Аляксандравіча Ткачова (1942—1992). М. А. Ткачоў вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 11—18 ст. Ён аўтар кніг «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» (1977), «Абарончы... Болей »


pdf
Ткачоў Міхась, Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII - XVIII ст.

Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі...

Ткачоў Міхась

У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, з шырокім выкарыстаннем архіўных і пісьмовых крыніц паказваюцца вытокі беларускага ваеннага дойлідства, характарызуюцца асноўныя этапы яго развіцця, сувязі і ўзаемаўплывы з дойлідствам бліжніх і д'алёкіх суседзяў. Расказваецца аб замках Гродзенскім, Назагрудскім, Лідскім, Крэўскім, Мірскім і інш., дзе аўтарам праведзены археалагічныя раскопкі. Значная ўвага ўдзяляецца прыстасаваным да абароны Мала... Болей »


pdf
Ткачоў Міхась, Замкі Беларусі

Замкі Беларусі

(ХІІІ-ХVII ст.)

Ткачоў Міхась

На працягу многіх стагоддзяў беларускія муляры-дойліды ўзводзілі са звыклых для іх будаўнічых матэрыялаў — палявога каменю і цэглы — магутныя замкі. Архітэктурна-мастацкае аблічча такіх збудаванняў у кожным выпадку канкрэтна-індывідуальнае. Кожны з помнікаў мае сваю гісторыю, сваю ўласную будаўнічую біяграфію. Але збліжае іх, радніць адно: увасабленне гераізму і мужнасці народа, яго самабытнага таленту і каласальнай працы, укладзеных у ... Болей »