![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1978
Выдавец: Навука і тэхніка
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 1978 by Ткачоў М.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, з шырокім выкарыстаннем архіўных і пісьмовых крыніц паказваюцца вытокі беларускага ваеннага дойлідства, характарызуюцца асноўныя этапы яго развіцця, сувязі і ўзаемаўплывы з дойлідствам бліжніх і д'алёкіх суседзяў. Расказваецца аб замках Гродзенскім, Назагрудскім, Лідскім, Крэўскім, Мірскім і інш., дзе аўтарам праведзены археалагічныя раскопкі. Значная ўвага ўдзяляецца прыстасаваным да абароны Маламажэйкаўскай і Сынковіцкай царквам, Камайскаму касцёлу і іншым помнікам гэтага рэгіёна. Разглядаюцца абарончыя ўмацаванні прыватнаўласніцкіх і вольных каралеўскіх гарадоў — Нясвіжа, Слуцка, Койданава (Дзяржынск), Брэста і інш. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, гісторыкаў, археолагаў, выкладчыкаў школ, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца мінулым Беларусі
Каталёг: Kamunikat.org
Кніга публіцыстыкі вядомага беларускага археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, заснавальніка Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міхася Аляксандравіча Ткачова (1942—1992). М. А. Ткачоў вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 11—18 ст. Ён аўтар кніг «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» (1977), «Абарончы... Болей »
Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне „Замкі Беларусі” закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы ад “данжонаў”, праз абаронныя замкі буйных гарадоў, заканчваючы на цэрквах абароннага тыпу, якіх на тэрыторыі Беларусі захавалася няшмат,... Болей »
На працягу многіх стагоддзяў беларускія муляры-дойліды ўзводзілі са звыклых для іх будаўнічых матэрыялаў — палявога каменю і цэглы — магутныя замкі. Архітэктурна-мастацкае аблічча такіх збудаванняў у кожным выпадку канкрэтна-індывідуальнае. Кожны з помнікаў мае сваю гісторыю, сваю ўласную будаўнічую біяграфію. Але збліжае іх, радніць адно: увасабленне гераізму і мужнасці народа, яго самабытнага таленту і каласальнай працы, укладзеных у ... Болей »