Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1957
Рэдактар: Рагуля М.
Выдавецтва/ друкарня: Р.Крупка
Памеры: 128с., іл., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [573]
16-га гэрвеня 1955 г. пасьля доўгай і цяжкай хваробы памёр у Нью Ёрку Васіль Рагуля — былы беларускі пасол і сэнатар польскага парляманту ў 1920-1930 гадох. Ужо на эміграцыі, у часе прабываньня ў Бэльггі, ён напісаў успаміны, якія гэтым аддаю ў рукі беларускага грамадзтва. Палажэньню беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі ў межах польскае дзяржавы ў пэрыяд 1920-1939 гадоў, ягонаму змаганьню за эканамічныя, культурныя і нацыянальна-дзяржаўныя правы, ў нашым друку няшмат дагэтуль было прысьвечана ўвагі, калі ня лічыць некалькі газэтных, не заўсёды аб'ектыўных артыкулаў.
Каталёг: BTH
«Успаміны» Васіля Рагулі — цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі побыту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі партыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў і быў аўтар «Успамінаў». Піша ён дакладна й шчыра, жывой гутарковай мовай, даючы характарыстыкі людзям, якія займалі самае рознае становішч... Болей »