Сцепанюк Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Сцепанюк.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII - пачатку XX стагоддзя, том восьмы

Літаратура Беларусі канца XVIII - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Publication Place: Варшава

Publication Date: 2022

Publisher: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

Sizes: 300 с.

ISBN: 978-83-60951-36-1

Category: Belles-Lettres; Literary Studies; Sources

Copyright © 2022 by Mikalaj Khaustovich, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Памяці Адама Мальдзіса (7.08.1932 г., в. Расолы Ашмянскага павета Віленскага ваяводства – 3.01.2022 г., Мінск) і Аляксандра Баршчэўскага (2.11.1930 г., в. Бандары, Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводства – 27.03.2022 г., Варшава). Recenzenci: prof. dr hab. Siergiej Kowalow (UMCS), dr hab. Beata Siwek, prof. uczelni (KUL)

Асноўная частка VIII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная знаным беларускім драматургічным творам – Камедыі, аўтарам якой лічыцца Каятан Марашэўскі, і Пінскай шляхце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ранейшую атрыбуцыю якое асобныя навукоўцы ў ХХІ ста¬годдзі палічылі за беспадстаўную. Рэвізія пісьмовае спадчыны – працэс непазбежны. Асабліва ўлічваючы тое, што дзесяцігоддзямі гісторыка-літаратурныя даследаванні ў Беларусі вяліся недастаткова актыўна (апублікаваныя працы – выключэнне, якое пацвярджае, як вядома, правіла). Найлепшая ілюстрацыя сказанаму – вывучэнне навукоўцамі ці не самага значнага твора беларускае літаратуры ХVIIІ стагоддзя – Камедыі (1787): нягледзячы на тое, што твор няраз быў аб’ектам аналізу, застаецца шмат чаго ня-высветленага, няпэўнага і нават загадкавага.

Belarusian Authors: Хаўстовіч Мікола

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XIX стагоддзя, том дзясяты

Літаратура Беларусі канца XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

X том Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаны шэрагу важных аспектаў літаратурнага працэсу на ліцвінска-беларускіх землях у ХІХ ст. У першую чаргу мы закранаем асобныя пытанні, звязаныя з пашырэннем на Віцебшчыне і Смаленшчыне славутае Беларускае Энеіды. Нядаўна выяўленыя Вячаславам Мартысюком «древнѣйшія списки» (Яўхім Карскі) дазваляюць зрабіць шэраг істотных удакладненняў у справе ўзнікнення і атрыбуцыі твора. На нашую думку, паэма паў... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XIX - пачатку XX стагоддзя, том дзявяты

Літаратура Беларусі канца XIX - пачатку XX ст...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага селяніна-мужычка; яны працавалі дзеля ягонага дабра, даводзілі друкаваным словам, што і ён – стварэнне Божае, што і ягоная мова-гаво... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя, том сёмы

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддз...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Асноўная частка VII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная жыц¬цю і творчасці Яна Баршчэўскага, Гераніма Марцінкевіча і Адама М-скага. Публікуючы ў 170-ю гадавіну з дня смерці аўтара Шляхціца Завальні ягоныя некралогі (пераважна ўжо вядомыя, але з новай версіяй перакладу, а таксама новым каментаром), мы тым самым акцэнтуем увагу на праблеме, якая вынікла ў апошні час у сувязі з выяўленнем вялікае колькасці даку¬ментаў, датычных бія... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том шосты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

3 сярэдзіны 1850-х гг. мы назіраем імклівае развіццё беларускамоўнае літаратуры. Папярэднія дзесяцігодцзі падрыхтавалі той неабходны грунт, на якім выраслі класічныя творы айчыннага пісьменства. Вядома, адраджэнню “новае, славянскага роду літаратуры” паспрыяла агульная грамадска-палі-тычная сітуацыя ў імперыі, рост свядомасці люду (пакуль яшчэ люду, а не народу), які вуснамі адукаваных прадстаўнікоў (шляхціцаў-інтэлігентаў, што ўрэшце з... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том пяты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых, хто быў выкрасьлены і забыты ў гарачцы нацыя-нальнага будаўніцтва. Пра габрэйскую спадчыну Беларусі, напрыклад. Пра ўсіх тых, хто павязан... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том чацьвёрты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Пра стварэнне навуковай гісторыі беларускае літаратуры шырока пачалі гаварыць у сярэдзіне 1920-х гг. Вядома, варта памятаць пра першыя крокі ў гэтым кірунку Рамуальда Зямкевіча (1881–1944), Сяргея Палуяна (1890–1910) і Максіма Багдановіча (1891–1917), якія, аднак, былі адно спробамі ахарактарызаваць літаратурны працэс мінулага. Нявырашанай засталася праблема і пасля таго, як у 1919–1922 гг. з’явіліся працы Яўхіма Карскага (1860–1931), М... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя, том трэці

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддз...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца ў адпаведнасці з першапублікацыямі ці рукапісамі з захаваннем усіх асаблівасцяў друку ці пісоўні арыгіналу; польскамоўныя тэксты друку... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў, том другі

Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся на столькі, што давялося адмовіцца ад першапачатковае задумы. Мы палічылі патрэбным засяродзіць увагу на асобных ананімных творах другой п... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў, том першы

Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Наша выданне прысвечана асобным старонкам жыцця і творчасці літаратараў Беларусі XVIII–XIX стст. Зважаючы на тое, што найбольшую вартасць заўсёды маюць не нататкі даследчыка пра пісьменніка, а перад усімягоныя творы ды іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра яго, значная ўвага надаецца менавіта публікацыі невядомых ці малавядомых тэкстаў–паэзіі, публіцыстыкі, карэспандэнцыі і інш. А гэта тым больш важна, што мы, гісторыкі Новай беларускай ... More »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Шляхамі да беларускасці

Шляхамі да беларускасці

Нарысы, артыкулы, эсэ

Хаўстовіч Мікола

Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў... More »