Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-09-18
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, на старадаўняй Мядзельскай Кальварыі (Менска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылося набажэнства Крыжовага шляху і адпустовая святая Імшы на Гары крыжоў. Крыжовы шлях правёў айцец Андрэй Авен OCD з супольнасці айцоў кармелітаў босых у Мядзелі. У набажэнстве бралі ўдзел шматлікія мясцовыя вернікі і госці, у тым ліку дзве групы пілігрымаў: з Менска і з Барысава. Ад кальварыйскай брамы, што размешчана на ўзгорку пры выездзе з Мядзела на Паставы, удзельнікі набажэнства ішлі па намоленай дарозе ад капліцы да капліцы, разважаючы ў малітве над Крыжовым шляхам Езуса Хрыста. Падчас гэтага пакутнага набажэнства многія паядналіся з Богам у сакраманце споведзі. На заканчэнне Крыжовага шляху на палявым алтары на Гары крыжоў, што высока ўзвышаецца над наваколлем, адбылася святая Імша. Напачатку сабраных прывітаў настаяцель мядзельскага Кармэля айцец Генрых Валэйка OCD. Манах нагадаў гісторыю Мядзельскай Кальварыі - найстарэйшай з тых, якія захаваліся ў Беларусі. Яе будаўніцтва распачалося ў Мядзелі 260 гадоў таму. Першапачаткова яна знаходзілася ў іншым месцы, двойчы знішчалася і зноў аднаўлялася. Сёння гэта важнае месца каталіцкага культу ў нашай краіне. Кальварыя прыцягвае шматлікіх вернікаў і пілігрымаў з розных мясцін, якія групамі і індывідуальна прыбываюць сюды, каб у гэтым асаблівым месцы прайсці Крыжовым шляхам Хрыста. Цэлебрацыю Імшы ўзначаліў малады святар Яўген Амасёнак, вікарый гарадзенскай катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf
9 лістапада ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў. З гэтай нагоды па запрашэнні душпастыра Лепельскай парафіі ксяндза Уладзіміра Заянчкоўскага цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым касцёле ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі. Звяртаючыся да сабраных у святыні, іерарх заахвоціў берагчы прыроду - прыгожы да... Болей »
1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж. 1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Каласавiны-2024". Пасля адкрыцця канферэнцыі і прывітальных словаў ганаровых гасцей прайшла... Болей »
23 кастрычніка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, аўтара шматлікіх кніг, падручнікаў, слоўнікаў Івана Лепешава (1924-2014). Выдатны мовазнавец Іван Якаўлевіч Лепешаў шмат зрабіў для развіцця беларускай мовы, папулярызацыі і абароны роднага слова. Вучонага з поўным правам можна назваць патрыярхам беларускай фразеалогіі і парэміялогіі. 100-годдзе вялікага беларускага мовазнаўца годна ўш... Болей »
Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць, ці маюць дастаткова магчымасцяў друкавацца ў больш прэстыжных выданнях, ці проста не ведаюць пра “Наша слова.pdf” або, магчыма, і не п... Болей »
12 кастрычніка ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных. Папярэдняя каранацыя абраза Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў Беларусі пятнаццаць гадоў таму: 22 жніўня 2009 года арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснэр усклаў папскія кароны на цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, В... Болей »
Дзмітрый Круты ўспомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове. Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаны менавіта з тым часам - "калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў", паведамляе СТБ. - Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі на беларускай мове. Галоўнае ўражанне - гэта настаўнікі. Усё ж такі савецкія настаўнікі, гэтая савецкая загартоўка, вопыт… Я памятаю, што ... Болей »
23 верасня, ва ўспамін святога айца Піо з П'етрэльчыны, біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння. Як паведаміла Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, з гэтай нагоды ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя ў Гародні адбылася ўрачыстая цэлебрацыя Эўхарыстыя, якую ўзначаліў годны юбіляр. У ёй браў удзел таксама каад'ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які днём раней вярнуўся з ... Болей »
У нядзелю 15 верасня, калі адзначаецца ўспамін Маці Божай Балеснай, у касцёл святога Міхала Арханёла ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Наваградскай, якую называлі Замкавай. Унясеннне і дабраслаўленне абраза адбылося ў межах святкавання 400-гадовага юбілею касцёла. У старадаўнія часы ў Наваградку існавала некалькі абразоў Маці Божай, але толькі адзін з іх быў "Замкавы", там... Болей »
5-6 верасня ў Менску ў Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН працаваў 3 Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У.Р. Гусакоў, А.І. Лакотка, А.А. Каваленя, кандыдат гiстарычных навук з С. Пецярбурга - Марыя Спірына, прадстаўнік Міністэрства адукацыі і іншыя. Акадэмік А.А.Каваленя нагадаў прысутным, што першы Мiжнародны навуковы кангрэс культуры адбываўся ў 201... Болей »
Даведачнае, багата ілюстраванае выданне пра Івацэвіччыну выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Івацэвічах, на Берасцейшыне. Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра асобныя гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага краю. Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямец... Болей »