Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2003
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 189 с.
ISBN: 985-02-0588-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10082]
Раман «Бсдна басота» напісаны на новым, яшчэ не асвоеным літаратурай матэрыяле, паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі. Твору ўласцівыя глыбіня асэнсавання жыццёвых з'яў, непаўторнасць вобразаў, жывая, метафарычная мова.
У кнігу Віктара Гардзея «З мінулага не вяртаюцца...» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі. Трэцяя аповесць «Па Сеньку і шапка» таксама абвострана і праўдзіва праз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі.... Болей »
У паэтычным зборніку "Межань", які ствараўся на самай высокай ноце хвалявання і ўзрушэння чалавечага духу, моцна адчуваецца ''сум імпрэсій неўтаймоўных", 'горыч сімвалаў сляпых". Але суб'ектыўнага погляду на жыццё тут няма, што цалкам ламае рамкі традыцыйных уяўленніяў пра літаратурныя плыні. Мімалётныя ўражанні і настрой паэта перапўнены смуткам і болем, выкліканымі як суровай рэчаіснасцю, так і жорсткімі абставінамі ўласнага лёсу. У п... Болей »
Пасля зімы на шэрыя лясы, на знямелыя лугі і нівы спускаюцца зацяжныя вясеннія дажджы. Зусім не выпадкова пэтыя ачышчальныя, Цудадзейныя ліўні называюць у народзе зялёнымі. Травінка да травінкі, лісцік да лісціка, і вось ужо ўсюды, куды ні глянь, шалёна б’ецца ўваскрэшанае полымя вясны. Метафара, навеяная красавіцкім абуджэннем і росквітам зямлі, у поунай меры вызначае мастацкую і эстэтычную вартасць паэтычнага зборніка «Зялёныя дажджы»... Болей »
У гэтым зборніку змешчаны вершы, напісаныя аўтарам ў розныя гады. Паядноўвае іх адзіны стрыжань — любоў да Беларусі, клопат пра заўтрашні дзень роднай зямлі. Болей »
Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага» пазначаны канкрэтна: «палескі гарадок над рэчкай Цною, 1980 год». Без поспеху ў Маскве прайшлі Алімпійскія гульні, у аўтамабільнай катас... Болей »
У новай кніжцы наэта адлюстраваны характэрныя рысы сучаснасці: абвостраная памяць, імкненне да аднаўлення ўсіх бакоў нашага жыцця, трывога за мір, клопаты пра ахову наваколля, боль Чарнобыля. Ёсць тут і вершы пра друшбу і каханне. Болей »
У Насці, галоўнай гераіні аповесці «Жыта ганьбу не заслоніць», у вайну загінуў муж, памерлі дзеці. Аднойчы ваеннай зімой, ідучы на заданне з партызанскага атрада, ён завярнуў дамоў. Сагрэты Насцінай ласкай, Сямён вырашыў заначаваць. А раніцай у хату ўварваліся паліцаі. Хто выдаў мужа? Над гэтым пытаннем доўгія гады пакутуе Насця. Цёплым лірызмам і гумарам, душэўнай шчодрасцю і любоўю да чалавека працы прасякнуты апавяданні. Болей »
Кнігу екладаюць аповесць і апавяданні. У аповесці — на складаным лёсе сялянскай сям’і глыбока даследаваны падзеі пасляваеннай вёскі. Героі апавяданняў — таксама сельскія працаўнікі. Аўтар паказвае нялёгкія шляхі станаўлення характараў, ставіць і вырашае маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Болей »