Егарэйчанка Сяргей

Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17.10.1988 г. у горадзе Менску. Скончыў у 2011 годзе гістфак БДУ па спецыяльнасці “гісторык-выкладчык”. Доўгі час быў музейным супрацоўнікам, займаў пасаду намесніка дырэктара нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Цяпер працуе IT бізнэс-аналітыкам.

Пачаў пісаць мастацкія творы падчас навучання ў БДУ. Першай сур’ёзнай працай была “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” (2010), якая была надрукавана у “Літаратурнай Беларусі” (кастрычнік 2010). У сакавіку 2011 за гэтую аповесць атрымаў заахвочвальную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Проза” ад Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Летам 2011 г. быў надрукаваны дэбютны зборнік аўтара пад назвай “Лебедзі паміраюць разам”. У яго склад увайшлі творы “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам”, “Права дараваць” і “Лебедзі паміраюць разам”.

У кастрычніку 2011 г. Сяргей Егарэйчанка паседжаннем Рады Саюза Беларускіх Пісьменнікаў быў прыняты ў шэрагі Саюза. Асноўнай тэмай усіх твораў з’яўляецца жыццё простых людзей ва ўмовах дыктатуры (як у Савецкія часы, так і ў нашыя дні), іх памкненні да нармальнага жыцця грамадзян вольнай краіны, іх перамогі, паразы і ахвяры на гэтым шляху.

 

Егарэйчанка Сяргей :: Выданьні

epub
Егарэйчанка Сяргей, Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам

Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам

Егарэйчанка Сяргей

Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу. Сярод зялёнага дывана маладой травы чорнымі плямамі зеўралі тры глыбокія ямы. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзінаў працягвала працу, абсалютна не разумеючы, для чаго яна патрэбна. Але былі тут і тыя, для каго гэтая справа была не толькі не бессэнсоўнай, але й выключнай. Такіх людзей некалькі: сп... Болей »


pdf
Егарэйчанка Сяргей, Лебедзі паміраюць разам

Лебедзі паміраюць разам

Егарэйчанка Сяргей

Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самэга, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (168) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (168) 2020

Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы... У камунізму быў вар’яцкі план: перарабіць «старога» чалавека, старазапаветнага Адама. І гэта атрымалася... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — «homo soveticus». Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўко... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (101) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (101) 2015

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых «Тысяча драбязы». Самае галоўнае ў яго гандлі было тое, што кожны знаходзіў у краме менавіта ўсё, што хацеў мець больш за ўсё... Болей »


pdf
Маладосць, 6 (715) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

6 (715) 2013

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды вядуць Яго ступні ўсіх нас? Да смерці. Так, да смерці, таму што без яе няма і не можа быць ўваскрасення. «Я кожны дзень паміраю», — зноў с... Болей »