Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лапцёнак Алена, Прага вясны

Прага вясны

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

Лапцёнак Алена

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Лапцёнак Алена

ISBN: 83-914739-1-7

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: http://www.spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

На працягу 2007 году крымінальны перасьлед актыўна выкарыстоўваўся беларускімі ўладамі як інструмент расправы з палітычнымі апанентамі, сродак ціску на грамадзкіх актывістаў і апазіцыйна настроеных грамадзянаў. Колькасьць асобаў, прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці заставалася даволі высокай, нягледзячы на тое, што ня ўсе ўзбуджаныя справы былі даведзеныя да суду. Пра звычайных людзей, патрапіўшых за свае погляды пад колы дзяржаўнай машыны, распавядае гэты зборнік – «Прага вясны». У кнізе зьмешчаны публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, героям якіх у 2007 годзе былі вынесеныя крымінальныя прысуды.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле