Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2023
Рэдактар: Мурзёнак Пётра - рэдактар і ўкладальнік
Выдавец: Фонд Kamunikat.org,
Выдавецкая сэрыя: Серыя Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 47
Памеры: 146 с.
ISBN: 978-83-67937-00-9
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Крыніцы; Біяграфіі
Copyright © 2023 by Мурзёнак Пётра - рэдактар і ўкладальнік; МГА ЗБС Бацькаўшчына; Фонд Kamunikat.org
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць і чытаць, танцаваць і сьпяваць каля 600 беларускіх дзетак. У кнізе ідзе размова ня толькі пра школу, але і пра дзяцінства настаўніцы, цяжкія пасьляваенныя гады і вучобу ў педвучэльні, а таксама пра быт вясковых настаўнікаў, уключаючы жыцьцё і працу ў вёсцы Дварчаны, дзе яна з мужам пражылі разам сорак пяць гадоў, а па прыезьдзе ў Канаду адзначылі дыямантавы юбілей у шлюбе. Ідзе расказ і пра тое, як яна дае сабе раду ў пажылым веку, застаўшыся бяз мужа ў далёкай краіне. У кнізе зьмешчаны здымкі з сямейных архіваў.
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Бацькаўшчыны
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор