Месца выхаду: Нясвіж
Дата выхаду: 2023
Рэдактар: Суднік Станіслаў
Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Copyright © 2023 by Нясвіжскі ўток
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сёлета Нясвіжу - 800 гадоў. А летась споўнілася 460 гадоў ад моманту, як у 1562 г. беларускім гуманістам і асветнікам Сымонам Будным у Нясвіжы былі аддрукаваны "Катэхізіс" і "Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам", у якіх перашадрукар выклаў свае рэлігійныя, палітычныя і філасофскія ідэі. 1562 год мы можам лічыць годам, калі пачалася нясвіжская літаратура. Пазалетась споўнілася 420 гадоў ад моманту выдання ў 1601 годзе кнігі «Перагрынацыя, ці Паломніцтва ў Святую зямлю» Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. У 2025 годзе споўніцца 320 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Францішкі Уршулі Радзівіл. У 2019 годзе споўнілася 200 гадоў з дна нараджэння Аляксандра Незабытоўска (02.10.1819, в. Смалічы Нясвіжскага раёна) беларускага пісьменніка, філосафа, гісторыка. Сёлета споўнілася 200 гадоў (1823) з дня нараджэння Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі) і 190 гадоў (1833) ад моманту пачатку яго навучання ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы. У 2025 годзе споўніцца 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі (27 траўня 1900, в. Макашы, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Нясвіжскі ўток
У Нясвіжы выйшаў з друку першы нумар літаратурна-мастацкага зборніка “Нясвіжскі ўток”. Прадмову да зборніка напісаў рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, які родам з вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Нясвіжскі край даволі багаты на таленты. З гэтым краем звязаны прозвішчы Сымона Буднага, Францішкі Уршуля Радзівіл, Уладзіслава Сыракомлі, Адольфа Янушкевіча. У Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі вучыўся бацька Максіма Багдановіча ... Болей »