Месца выхаду: Нясвіж
Дата выхаду: 2017
Рэдактар: Суднік Станіслаў
Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Copyright © 2017 by Нясвіжскі ўток
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Нясвіжы выйшаў з друку першы нумар літаратурна-мастацкага зборніка “Нясвіжскі ўток”. Прадмову да зборніка напісаў рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, які родам з вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Нясвіжскі край даволі багаты на таленты. З гэтым краем звязаны прозвішчы Сымона Буднага, Францішкі Уршуля Радзівіл, Уладзіслава Сыракомлі, Адольфа Янушкевіча. У Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі вучыўся бацька Максіма Багдановіча Адам Багдановіч, чатыры гады ў Нясвіжы атрымліваў адукацыю Якуб Колас. У Снове працаваў Янка Купала, Сяргей Новік-Пяюн быў родам з вёскі Лявонавічы, бібліятэка ў Нясвіжы носіць імя Паўлюка Пранузы і шмат хто яшчэ свой лёс звязаў з гэтым цудоўным краем. А цяпер прыйшла чарга, каб “новы нясвіжскі ўток”, які верыцца, як адзначае Станіслаў Суднік, не сапсуе велічны дыван магутнай і несмяротнай беларускай літаратуры, а павялічыць яго і ўпрыгожыць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Нясвіжскі ўток
Сёлета Нясвіжу - 800 гадоў. А летась споўнілася 460 гадоў ад моманту, як у 1562 г. беларускім гуманістам і асветнікам Сымонам Будным у Нясвіжы былі аддрукаваны "Катэхізіс" і "Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам", у якіх перашадрукар выклаў свае рэлігійныя, палітычныя і філасофскія ідэі. 1562 год мы можам лічыць годам, калі пачалася нясвіжская літаратура. Пазалетась споўнілася 420 гадоў ад моманту выдання ў 1601 годзе кнігі «Пер... Болей »